Касмічная прастора

Касмічная прастора (космас; грэч. κόσμος, парадак, лад, сусвет) — сінонім астранамічнага азначэння Сусвету.[1] Слова «космас» мае некалькі розных значэнняў.

Атмасфера Зямлі, здымак з космасу

Так разумеюць адносна пустыя ўчасткі Сусвету, якія ляжаць па-за межамі атмасфер нябесных цел. Космас не з'яўляецца поўнасцю пустой прасторай — у ім існуе вельмі нізкая шчыльнасць некаторых часціц (пераважна вадароду), а таксама электрамагнітнае выпраменьванне.

Часам пад словам «космас» разумеюць усю прастору па-за межамі Зямлі, у тым ліку нябесныя целы, такім чынам космас уключае ў сябе Сонечную сістэму, зоркі, міжзорнае асяроддзе, галактыкі, міжгалактычнае асяроддзе.[2]

Межы правіць

Выразнай мяжы не існуе, таму што атмасфера Зямлі разрэджваецца паступова па меры аддалення ад зямной паверхні, і да сённяшняга часу няма адзінага меркавання, што лічыць фактарам пачатку космасу. Калі б тэмпература была пастаяннай, то ціск змяняўся бы па экспанентнаму закону ад 100 кПа на ўзроўні мора да нуля. Міжнародная авіяцыйная федэрацыя ў якасці працоўнай мяжы між атмасферай і космасам усталявала вышыню ў 100 км (лінія Кармана), таму што на гэтай вышыні для стварэння пад'ёмнай аэрадынамічнай сілы неабходна, каб лятальны апарат рухаўся з першай касмічнай хуткасцю, з-за чаго губляецца сэнс авіяпалёту.

Астраномы з ЗША і Канады вымералі граніцу ўплыву атмасферных ветраў і пачатку ўздзеяння касмічных часціц. Яна апынулася на вышыні 118 кіламетраў, але NASA выкарыстоўвае лік 112 км. На гэтай вышыні шатлы пераключаліся са звычайнага манеўравання з выкарыстаннем толькі ракетных рухавікоў на аэрадынамічныя з «апорай» на атмасферу.[3]

Згодна з іншым пунктам гледжання, космас пачынаецца прыблізна на вышыні 21 мільён кіламетраў - там, дзе практычна знікае гравітацыйнае ўздзеянне Зямлі.

Адрозніваюць так званы блізкі космас, які даследуюць пры дапамозе штучных спадарожнікаў Зямлі, касмічных апаратаў, міжпланетных станцый, і далёкі космас — свет зорак і галактык.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999
  2. БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999
  3. Вучоныя ўдакладнілі мяжу космасу (руск.)