Ксілафон — самагучальны ўдарны музычны інструмент.

Ксілафон
выява
Класіфікацыя ударны інструмент, Ідыяфон
Роднасныя інструменты марымба, званкі, вібрафон
Лагатып Вікісховішча Ксілафон на вікісховішчы

Складваецца з драўляных брусочкаў, рознай даўжыні, па якіх удараецца пластыкавым, драўляным, альбо гумовым малаточкам. Кожны брусок настроены на адмысловы тон храматычнай шкалы. Расклад брускоў падобны да раскладу клавіятуры піяніна. Сучасны аркестравы ксілафон мае 49 брусочкаў.

Народны ксілафон (Філіпіны)

Ксілафон прыбыў у сярэднявечнай Еўропы з Азіі, а нечуваную папулярнасць здабыў у XIX стагоддзі дзякуючы кампазіцыям Каміль Сен-Санс, які на пастаянна ўвёў гэты інструмент у сімфанічны аркестр. Выдатным віртуозам ксілафона быў у XIX ст. Міхаіл Гузікаў народжаны ў Шклове ў Беларусі.

Глядзіце таксамаПравіць

  • Міхаіл Гузікаў — беларускі музыкант, у 1830-я увёў ксілафон у сімфанічны аркестр.

ЛітаратураПравіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.544
  • Nettl, Bruno (1956). Music in Primitive Culture. Harvard University Press.

Вонкавыя спасылкіПравіць