Кувез
Кувез (фр.: Couveuse — інкубатар[1]) — апарат са штучным мікракліматам, у які змяшчаюць неданошаных дзяцей для сагравання і засцярогі іх ад страты цяпла. У кувезе аўтаматычна рэгулююцца аптымальныя тэмпературы (33-38 ° С), вільготнасць (85-100 %) і ўтрыманне кіслароду (33-60 %); прадугледжана таксама пастаянная падача кіслароду. Догляд дзіцяці ажыццяўляецца праз адмысловую адтуліну або рукавы; назіранне за дзіцём праводзяць праз празрыстыя сценкі кувеза.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0d/Incubator-tahrir.jpg/220px-Incubator-tahrir.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bb/Stamps_of_Uzbekistan%2C_2010-48.jpg/250px-Stamps_of_Uzbekistan%2C_2010-48.jpg)
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.685