Кукер - абрад пераапранання на масленіцу ці каляды ў балгар. У міфалогіі паўднёвых слаавян увасабленне ўрадлівасці. Удзельнікі абрада — кукеры, балг.: кукери, кукове, старци, бабугери, бабурци, песяцы, зибуци, доакуси, калугери, камилари, джамалари, джумали.

Кукеры ў Карлава.
Кукеры ў традыцыйных уборах. Раней за 1945 г.

Абрад уключае гульнёвыя сцэны, яія закліканы паспрыяць дабрабыту, урадлівасці і здароўю навакольных, абараніць сяло ад бяды і няшчасця. Вядомы ва ўсходняй і паўднёвай Фракіі, а таксама ў Радопах, Сарэдняй Гары, асобных рэгіёнах усходняй Балгарыі; мае структурнае і функцыянальнае падабенства з калядна-навагоднімі абыходамі ў заходняй Балгарыі, Македоніі, паўднёва-усходняй Сербіі (наяўнасць разгалінаванай сістэмы роляў; прысутнасць пераапранутых, якія прыкідваюцца жаніхом і нявестай; выкананне гульнявых сцэн з яскрава выяўленай фалічнай сімволікай і г. д.).

Абрад выконваецца выключна мужчынамі, пераважна халастымі, на працягу масленічнага тыдня і ў наступны за нім панядзелак (Кукеровден, Куковден, Старцовден). Ва ўбраннях кукераў пераважаюць вопратка са шкур, выкручаных поўсцю вонкі; іх маскі мудрагеліста ўпрыгожаны рознакаляровымі маністамі, люстэркамі, перамі, рогамі. Кукеры абвешаны рознай вялічыні званочкамі, у руках маюць драўляныя шаблі, афарбаваныя на канцы накшталт фаласа ў чырвоны колер.

Кукеры імітуюць грубыя любоўныя дзеі з «жонкамі», таксама пераапранутымі, якія, у сваю чаргу, таксама пад рогат навакольных імітуюць цяжарнасць і роды. Потым здзяйсняецца абрадавае ворыва, высейваецца зярно.

Прызначэнне згаданай дзеі — забяспечыць добры ўраджай, заклікаць да родаў маці-Зямлю.

Спасылкі правіць