Культура Харватыі

Культура Харватыі мае глыбокія гістарычныя карані: харваты засялялі гэтыя тэрыторыі каля 14 стагоддзяў, аднак важныя помнікі папярэдніх эпох захаваліся да сённяшняга дня.

Дараманская царква Святога Даната ў Задары, 9 стагоддзе.

Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу, Харватыя ўяўляе сумесь чатырох розных тыпаў культур. Яна была на раздарожжы ўплыву заходняй і ўсходняй культуры (з часоў падзелу Рымскай імперыі на Заходнюю і Усходнюю), а таксама Цэнтральнай Еўропы і Міжземнамор'я. Ілірыйскі рух, які зарадзіўся ў 19 стагоддзі, быў найбольш значным перыядам нацыянальнага і культурнага ўздыму. 19 стагоддзе мела вырашальнае значэнне ў станаўленні харвацкай мовы, беспрэцэдэнтнага росквіту усіх абласцей культуры і мастацтва, з'яўлення многіх новых гістарычных постацяў. Харватыя ўзбагацілі сусветную культуру. Гэтая краіна мае месца ў гісторыі адзення як радзіма гальштука, папярэдніка сучаснага гальштука.