Кумла (швед. Kumla) — горад у Швецыі. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Швецыі, адміністрацыйны цэнтр камуны Кумла, якая ўваходзіць у лен Эрэбру, за 15 км на поўдзень ад цэнтра лена, горада Эрэбру.

Кумла
шведск.: Kumla[1]
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 1 144 ± 0,5 га (31 снежня 2020)[2]
Насельніцтва
  • 17 253 чал. (31 снежня 2020)[3]
Часавы пояс
Кумла на карце Швецыі
Кумла (Швецыя)
Кумла
Кумла (Швецыя)
Кумла

З 1965 года ў Кумле знаходзіцца Kumlaanstalten — найбуйнейшая турма ў Швецыі (з 257 зняволенымі), у якой змяшчаюцца найбольш небяспечныя злачынцы, у тым ліку Міхайла Міхайлавіч — забойца міністра замежных спраў Швецыі Ганны Лінд.

У Кумле ў 1950 годзе нарадзіўся адзін з самых вядомых шведскіх дэтэктыўных пісьменнікаў, Хокан Несер, і ў некаторых яго раманах адлюстравана гэтая мясцовасць.

Футбольны клуб IFK Kumla гуляе ў 3-й лізе чэмпіянату Швецыі.

Зноскі