Курманаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР

Курма́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Курманава.

Курманаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Мсціслаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Курманава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 29 жніўня 1959

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мсціслаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 29 жніўня 1959 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Раздзельскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.