Курыльскі бабтэйл

Курыльскі бабтэйл — эксперыментальная парода котак, атрыманая ў расійскім «Міжрэгіянальным клубе прыхільнікаў котак» у 1991 годзе. Парода была прызнаная арганізацыяй WCF.

Курыльскі бабтэйл

Курыльский бабтэйл
Паходжанне
Краіна  Расія
Год 1991
Класіфікацыя FIFe
Катэгорыя III - shorthair & somali
Стандарт KBL
Стандарт KBS
Класіфікацыя WCF
Катэгорыя 2 — Semi-Longhair
Стандарт KBL (стандарт WCF)
Катэгорыя 3 — Shorthair
Стандарт KBS (стандарт WCF)
{{{name}}} на Вікісховішчы

Вонкавы выгляд правіць

Арганізацыя WCF прызнала два стандарты курыльскіх бабтэйлаў. Першы — з кароткай поўсцю — нагадвае брытанскую караткапоўсную котку з пакарочаным хвастом. А другі стандарт — напаўдаўгапоўсны — нагадвае сібірскую котку з гэткім жа кароткім пухоўным хвастом.

Нораў правіць

У курыльскіх бабтэйлаў вельмі дзіўны характар. Што да яго, яны падобныя да сабакаў, бо вельмі прыхільныя і ласкавыя да гаспадара, горача любяць яго. Добра ловяць пацукоў і мышаў. Заўважаюць сейсмічныя штуршкі, і сваімі паводзінамі папярэджваюць гаспадара.

Курыльскі бабтейл — цыбатыя, з «хвастамі-пампонамі» коткі. Не баяцца вады і нізкіх тэмператур, выдатныя рыбаловы. Сярод аматараў клічуцца «курбобамі». Прыязныя, вельмі цікаўныя (часам залішне), вельмі актыўныя, праяўляюць звычкі сабак — выходзяць знаёміцца ​​з гасцямі, абнюхваюць іх, бегаюць за цацкай, прыносяць яе, любяць гуляць. Сярод іншых парод асабліва вылучаюцца розумам і высокім інтэлектам. Аматары катоў і ветэрынары ведаюць, што коткі самых розных парод, якім па тых ці іншых медыцынскіх прычынах апранаюць гуньку або пластыкавыя каўпакі на галовы, робяць усё магчымае, каб пазбавіцца ад гэтых прылад — спрабуюць скінуць іх, паласуюць кіпцюрамі і г.д. Толькі бабтэйлы не робяць нічога падобнага і цярпліва выносяць ўсе вышэйапісаныя пазбаўленні, нібы разумеюць, што гунькі і каўпакі неабходныя і надзетыя на цела ў іх жа інтарэсах. Курыльскія бабтэйлы адрозніваюцца тым, што ўвесь час знаходзяцца каля кагосьці з гаспадароў, быццам сабакі, прычым часцяком навязваюць сваю прысутнасць так, што пачынаюць надакучаць гаспадарам. Напрыклад, гэтыя каты любяць хадзіць па лісце паперы, на якім пішуць асадкай, і выбіваць з рук гаспадара гэтую асадку, каб пагуляць з ёй. Любяць залазіць на клавіятуру кампутара, калі гаспадар на ёй працуе, і, адпаведна, ствараюць часам немалыя перашкоды. І ўсё гэта, каб дамагчыся ласкі ад гаспадара. Аднак трэба сказаць, што ласкавыя Курыльскія бабтэйлы толькі ў тых выпадках, калі ласкі хочуць самі. Калі ж гэта жаданне зыходзіць ад гаспадара, — не варта чакаць ад курбоба адэкватнага адказу. Сядзець на руках Курыльскія бабтэйлы не любяць, — як правіла, пачынаюць гучна мяўкаць і вырывацца. Гэтым коткам ўласціва неўтаймаванае жаданне паляваць на ўсіх і ўся, пачынаючы з гаспадароў (да шчасця, тут напады, як правіла, бяскрыўдныя, чыста гульнявыя, без выпускання кіпцюроў). Але трымаць у кватэры іншых жывёл не рэкамендуецца: бабтэйлы рана ці позна дабяруцца да іх. Доля хамячка, белага пацука, папугая і акварыўмных рыбак будзе вельмі сумная. У паядынках з сабакамі бабтэйлы адважныя; праўда, часцяком да саміх паядынкаў справа не даходзіць, усё абмяжоўваецца супрацьстаяннем, пры якім бабтэйл стварае такую ​​"вольтавую дугу", што сабака не вытрымлівае і сыходзіць. Выключэнне складаюць сабакі баявых парод, у паядынках з якімі шанцаў, як правіла, няма ні ў адной хатняй коткі. Бабтэйлы вельмі «гаманкія» — значна больш, чым коткі іншых парод. Гукі, якія выдаюцца імі, вельмі разнастайныя, — ад піску і дзіўнага «бэлькання», падобнага на казінае, да «мяу» з выразна выяўленай літарай «м», — і да таго ж гырканне, калі жывёла раздражнёная. Па сутнасці, курбобы — адзіныя хатнія коткі, якія ўмеюць рыкаць.

Спасылкі правіць

  1. Курильский бобтейл(недаступная спасылка)