Кучылья-дэ-Аэда (ісп.: Cuchilla de Haedo) — узвышша на паўночным захадзе Уругвая, якое ўяўляе сабой ўсходні край лававага плато Параны, крута абрываецца на ўсходзе. Узвышша выцягнута з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і падзяляе басейны рэк Рыа-Негра і Уругвай. Паверхня падзяляецца глыбока ўрэзанымі далінамі левых прытокаў ракі Уругвай. Вышыня да 420 метраў. На плато і прылеглай да яе з усходу нізіны — субтрапічная травяністая саванна (кампас), араўкарыевыя лясы, вечназялёныя і лістападныя лясы і хмызнякі.

Кучылья-дэ-Аэда
ісп. Cuchilla de Haedo
гара Сера-Батові
гара Сера-Батові
31°41′ пд. ш. 56°16′ з. д.HGЯO
Краіна
Вышэйшы пункт420 м 
Кучылья-дэ-Аэда (Уругвай)
Кучылья-дэ-Аэда