Кханд
Кханд (англ.: Khand) — зямля, якая ляжыць на паўднёвы ўсход ад Мордара і на ўсход ад Блізкага Харада. У творах Толкіна пра гэту краіну і яе людзях сказана вельмі мала. Яна была радзімай вар'ягаў Кханда — воінаў, паверхнева згаданых у тэксце з вельмі невялікімі тлумачэннямі. Алфавітны паказальнік да тамоў VIII і XII «Гісторыі Серадзем'я», меркавана, па рашэнні Крыстафера Толкіна, тлумачыць слова «вар'ягі» як «народ Кханда».
Кханд знаходзіўся пад уплывам Мордара і згадваецца двойчы ў апавяданні Толкіна пра гісторыю Гондара: у 1944 годзе Трэцяй Эпохі, калі вар'ягі разам з Людзьмі Вазоў напалі на Гондар[1], а таксама пазней, калі падчас Вайны Пярсцёнка яны ваявалі і гінулі на Пеленорскіх палях.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Толкін Дж. Р. Р. Уладар Пярсцёнкаў: том III «Вяртанне караля». — Дадатак А.