Вяртанне караля
«Вяртанне караля» — трэцяя частка трылогіі «Уладар Пярсцёнкаў». Працяг кніг «Брацтва Пярсцёнка» і «Дзве вежы».
Вяртанне караля | |
---|---|
англ.: The Return of the King | |
Жанр | фэнтэзі і высокае фэнтэзі[d] |
Аўтар | Джон Рональд Руэл Толкін |
Мова арыгінала | англійская |
Дата першай публікацыі | 20 кастрычніка 1955 і 1955 |
Выдавецтва | George Allen & Unwin Limited[d] |
Цыкл | Валадар Пярсцёнкаў |
Папярэдні | Дзве вежы |
Персанажы | Фрода Бэгінс |
Сюжэт
правіцьГандальф і Піпін прыязджаюць у Мінас-Цірыт — сталіцу Гондара. Піпін становіцца ахоўнікам Белай Вежы пад кіраўніцтвам Дэнетара. Дэнетар не хоча прасіць дапамогі ў Тэадэна, бо з ім верагодна пойдзе і Арагорн — законны правіцель Гондара, але Гандальф супраць яго волі вызывае праз сігнальныя вагні Рохан. Тэадэн збірае свае арміі, а Арагорн, Легалас і Гімлі ідуць праз шляхі мёртвых - праз горы, дзе жывуць мёртвыя абяццаўшыя мінуламу каралю Гондара прыйсці ў патрэбны час на дапамогу, але не здзейсніўшыя сваё абяццане. Яны ідуць за Арагорнам у надзеі на тое, што ён іх вызваліць з гэтага свету. Яны захопліваюць порт, забраны піратамі, і збіраюць з гэтых зямель Гондарскую армію. У гэты час на Пеленорскім полі пачынаецца бітва за Мінас-Цірыт. Пры трагічных абставінах памірае Дэнетар. Фараміра раняць стрэламі. Армія Рохана прыходзіць у момант: Тэадэн рухае свае войскі наперад, але тут прыходзяць Харадрымы з мумакіламі. Усе губляюць надзею. Але ў гэты час прыплываюць караблі піратаў: усе чакаюць папаўнення армій Мордара, але ўзамен адтуль выходзіць Арагорн з новымі Гондарцамі. Эовін (не без дапамогі Мэры) забівае галоўнага Назгула Караля-чараўніка. Бітва выйграна. У Мінас-Тырыце збіраюць сход, аб нападзенні на Чорныя вароты, каб звярнуць на сябе ўвагу Саўрана, і даць шанц Фрода дайсці да Арадруіна. Сэм пранікае ў Кірыт Унгал за Фрода, якога туды нясуць оркі. Там оркі не падзялілі рэчы Фрода, і такім чынам практычна ўсіх пазабівалі. Цяжкім чынам Сэм адбівае Фрода, які як высветлілася быў жывы. Яны працягваюць сваё падарожжа ў кірунку Арадруіна. Ім даводзіцца пераапранцца ў адзёжу оркаў, каб іх не спаймалі. У адным месцы ім даводзіцца прайсці некаторы шлях круком разам з адным атрадам оркаў. Ім шанцавала выбіцца са строя. Пярсцёнак станавіўся ўсё цяжэй і цяжэй, і ў хуткім часе Фрода не можа ісці сам. Сэм яму дапамагае, і вось яны ўжо амаль дабраліся да вогненнай шчыліны. Там яны сустракаюць Горлума! Горлум стараецца адабраць у іх Пярсцёнак. У гэты час ля Чорных варотаў пачынаецца апошняя бітва за Серадзем’е. Шанцаў на перамогу даволі мала. Супраць застаўшыхся Назгулаў б'юцца Арлы (галоўны з іх Гваіхір)... Горлум нападае на Фрода, і Фрода апранае Пярсцёнак. Саўран тут жа пасылае сваіх слугаў да гары. Горлум адкусвае палец з Пярсцёнкам, і ад радасці таго, чаго ён чакаў ужо каля васьмідзесяці гадоў ён падае з абрыва прама ў лаву! Пярсцёнак знішчаны! Барад-дур — замак Саўрана разбураецца, усе арміі Мордара разбягаюцца... На Кармаленскім полі адзначаюць перамогу. Гандальф з арламі выратоўвае хобітаў з вывяргаючагася вулкана, якія цяпер сталі героямі Серадзем'я. Арагорна карануюць каралём Гондара, і з цягам часу Фрода, Сэм, Мэры і Піпін вяртаюцца дадому ў Шыр. Як высветлілася, Сарумана Белага выпусцілі з Ізенгарда, і ён цяпер стаў наводзіць свае парадкі ў краіне хобітаў! Але не дарэмна чацвёрка вядомых па ўсяму Серадзем'ю хобітаў прайшла папярэднія выпрабаванні. Яны з лёгкасцю справіліся. Сарумана забівае яго асабісты слуга Грыма (які раней быў слугой Тэадэна). Такім чынам у Шыры ўсталёўваецца мір, і ў хуткім часе Фрода з Більба паплылі за мора з Шэрай гавані ў Валінор.