Фа́рамір (англ.: Faramir) — адзін з галоўных персанажаў «Уладара пярсцёнкаў» Дж. Р. Р. Толкіна. Малодшы сын намесніка Гондара Дэнетара II і яго жонкі Фіндуілас, брат Бораміра. Муж Эавін, бацька Элбарана, дзед Барахіра. Апошні кіруючы Намеснік Гондара.

Фарамір
англ.: Faramir
Выява
Грамадзянства
Бацька Дэнетар II
Маці Finduilas[d]
Брат/сястра Барамір
Сужэнец Эавін
Дзіця Elboron[d]
Род заняткаў мечнік
Удзельнічаў у Sauron's attack on Osgiliath[d] і Faramir's defense of Osgiliath[d]
Выканаўца/артыст Дэвід Венхэм[d]
Прадстаўлена ў працы Валадар Пярсцёнкаў, Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля і Appendices of The Lord of the Rings[d]
З мастацкага твора легендарыум Толкіна[d]
Вораг Саўран
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Першы раз чытач знаёміцца з персанажам Фараміра ў Ітыліэне, калі ён сустракае Фрода і Сэма. Ён зразумеў, што яны тыя самыя хобіты, пра якіх быў яго прароцкі сон. Фарамір захаваў іх у тайным сховішчы Хенет Анун. Там ён доўга распытваў Фрода і Сэма, і ўрэшце даведаўся, што з Раздола з імі выйшла яшчэ сямёра, уключаючы яго брата Бораміра. Фарамір быў адораным палкаводцам Гондара, але ніколі не адмаўляў, што Борамір быў лепшым воінам. Яны гадаваліся сябрамі, нягледзячы на рознасць характараў яны не супернічалі. Фарамір быў не толькі воінам, але і знаўцам песень і легендаў, нямала даведаўся ён ад Мітрандзіра, прычым Дэнетару здавалася, што ён больш схільны прыслухоўвацца да слоў Гандальфа, чым да ўказанняў бацькі. Народ і воіны Гондара любілі яго як умелага палкаводца, які бег перад назгуламі.

З усяго пачутага, Фарамір зрабіў выснову — хобіты неслі легендарную Пагібель Ісільдура. Фарамір расказаў пра сваю здагадку хобітам і ўведаў сапраўдную мэту паходу. Тут Фарамір паказвае сваё найбольшае адрозненне ад брата. Ён кажа:

Ты можаш не баяцца. Я не вазьму гэтай рэчы, не падыму яе, нават калі тая будзе ляжаць на дарозе. Калі б Мінас-Цірыт занепадаў і толькі я мог яго выратаваць, я б не адважыўся ўжыць зброі Чорнага Уладара дзеля славы. Такой славы мне не трэба, ведай гэта, Фрода — сын Дрога.

Фарамір усведамляе, што ягоны бацька не пахваліць яго за гэта рашэнне, але ўсё адно паступае паводле свайго сумлення. Ён папярэджвае хобітаў пра старажытны жах на перавале Кірыт Унгал і пра Голума, якому не давярае. Апрача таго, хобіты атрымліваюць дазвол праз увесь год быць на землях Гондара (гэты дазвол пазней пацвердзіць і зробіць пажыццёвым Арагорн).

Перад тым як хобіты пакінулі Хенет Анун Фарамір праявіў вялікадушнасць, загадаўшы запоўніць іх заплечныя мяшкі правізіяй і вадой, і даўшы падарожнікам па посаху з лівіфрану для падарожжаў па горах.

Фарамір біўся за землі Гондара з атрадам Следапытаў Ітыліэна ў Вайне Пярсцёнка. Ён быў цяжка паранены (меркавана, атручаным дроцікам харадца ці назгула) падчас адступлення з Асгіліята і траха не загінуў ад рук уласнага бацькі, які, звар’яцеўшы, хацеў спаліць яго і сябе ў пахавальні продкаў.

У Палатах Лекавання Мінас-Цірыта Фарамір сустрэў параненую роханскую прынцэсу Эавін і пазней ажаніўся з ёй. Пасля ўзыходжання Арагорна на прастол Гондара атрымаў княства Ітыліэн, апрача таго, яму быў пацверджаны і тытул намесніка Гондара.

Характарыстыка

правіць

Асоба Фараміра апісана ў Дадатках да «Уладара пярсцёнкаў»:

  «Ён з лёгкасцю чытаў людскія сэрцы, але тое, што ён у іх бачыў, схіляла яго, хутчэй, да жалю, чым да пагарды. Ён быў пачцівы ў абыходжанні, любіў паданні і музыку; таму ў тыя дні многія лічылі, што ён саступае брату ў мужнасці. Але гэта было не так. Проста Фарамір не шукаў славы ў баі, калі бой не меў сэнсу»[1]  

Аблічча Фараміра апісваецца вачамі Перэгрына Туку ў кнізе «Вяртанне Караля»:

  «Тут стаяў чалавек высокай шляхетнасці, якая часамі адкрывалася ў Арагорне, магчыма, меней высокай, але ўсё ж невымернай: адзін з каралёў людзей, народжаных у позні час, але кранутых мудрасцю і смуткам старажытнай расы. Ён зразумеў, чаму Берэганд прамаўляў яго імя з любоўю. Гэта быў правадыр, за якім ідуць людзі, ідуць нават у цень чорных крылаў.»[1]  

Фарамір звонку нагадваў Бораміра[1][2], які, у сваю чаргу, паказаны як «высокі чалавек з адкрытым і высакародным тварам, цёмнавалосы і шаравокі».[3].

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Толкин Дж. Р. Р. Властелин Колец. Книга I. Содружество Кольца = The Lord of the Rings. The Fellowship of the Ring (руск.) / Пер. с англ. М. Каменкович, В. Каррика. — СПб: Азбука, 1999. — 704 с. — 7 000 экз. — ISBN 5-7684-0747-2.
  • Толкин Дж. Р. Р. Властелин Колец. Книга III. Возвращение Короля = The Lord of the Rings. The Return of the King (руск.) / Пер. с англ. М. Каменкович, В. Каррика. — СПб: Азбука, 1999. — 734 с. — 7 000 экз. — ISBN 5-7684-0747-2.