Саўран
Са́ўран (квэнья: Sauron) — асноўны антаганіст і адзін з галоўных персанажаў выдуманага свету Толкіна паводле кнігі «Уладар Пярсцёнкаў». У той жа працы ён ідэнтыфікуецца як Некрамант, пад гэтым імем ён згадваецца ў кнізе «Хобіт». У кнізе «Сільмарыліён», якая была пасмяротна апублікаваная сынам Толкіна[1], Саўран апісаны як галоўны лейтэнант першага Цёмнага Лорда, Моргата. Саўран быў адным з першых духаў, якія сталі на бок Мелькару. Ён быў адным з самых верных і самых жудасных паплечнікаў Моргата, але пасля Вайны Гневу і выгнання Мелькара Саўран узвысіўся да галоўнага ворага Вольных Народаў Другой і Трэцяй эпох.

Зноскі
- ↑ Carpenter, Humphrey, ed. (1981), The Letters of J. R. R. Tolkien, Boston: Houghton Mifflin, #115, ISBN 0-395-31555-7
Літаратура правіць
- Roger Sale. Modern heroism; essays on D. H. Lawrence, William Empson, & J. R. R. Tolkien. — Берклі: University of California Press, 1973. — С. 193. — 261 с. — ISBN 0520022084.
- Harold Bloom. J.R.R. Tolkien's The lord of the rings. — 2. — Нью-Ёрк: Infobase Publishing, 2008. — 208 с. — ISBN 1604131454.