Ісільдур
Ісі́льдур (англ.: Isildur) — персанаж легендарыума Толкіна. Старэйшы сын Эле́ндзіля; разам з бацькам і братам Ана́рыянам уратаваўся пасля Затаплення Нуменора і заснаваў у Серадзем’і каралеўства нуменорцаў-выгнаннікаў; правіцель Мінас-Іціля; адсек Правячы Пярсцёнак з рукі Саўрана; пераплываючы Андуін, быў забіты оркамі, калі Пярсцёнак саслізнуў з яго пальца.
Біяграфія
правіць- 2 Т.Э. — Ісільдур саджае парастак Белага Дрэва ў Мінас-Анар. Ён перадае праўленне Паўднёвым каралеўствам Мене́льдзілю. Паражэнне на Ірысных Палях; Ісільдур і тры яго старэйшыя сыны забіты.[1]
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- J. R. R. Tolkien. The Lord of the Rings. — 50th Anniversary Edition. — London: HarperCollins Publishers, 2004. — 1184 p. — ISBN 978-0-00-718236-7.