Трэцяя Эпоха Міжзем’я
(Пасля перасылкі з Трэцяя Эпоха)
Трэцяя Эпоха Серадзем’я — перыяд часу ў свеце Толкіна.
Трэцяя Эпоха пачалася пасля другога (трэцяга, калі лічыць перамогу Хуана) падзення Саўрана (адзін раз ён не здолеў выратавацца з затопленнага Нуменора, а другі — яго перамог Апошні Звяз эльфаў і людзей).
Храналогія падзей
правіць- 2 Т. Э. — Ісільдур саджае парастак Белага Дрэва ў Мінас-Анар. Ён перадае праўленне Паўднёвым каралеўствам Мене́льдзілю. Паражэнне на Ірысных Палях; Ісільдур і тры яго старэйшыя сыны забіты.[1]
- 3 Т. Э. — Охтар прыносіць абломкі Нарсіля ў Імладрыс.[1]
- 10 Т. Э. — Вала́ндзіль становіцца каралём Арнара.[1]
- 109 Т. Э. — Элранд бярэ ў жонкі Келебры́ян, дачку Ке́лебарна.[1]
- 241 Т. Э. — Нараджэнне Арвен Ундоміэль.[1]
- 420 Т. Э. — Кароль Остахер перабудоўвае Мінас-Анар.[1]
- 490 Т. Э. — Першае ўварванне Ісцерлінгаў.[1]
- 500 Т. Э. — Раме́ндакіль I наносіць паражэнне Ісцерлінгам.[1]
- 541 Т. Э. — Рамендакіль гіне ў бітве.[1]
- 1149 Т. Э. — Пачынаецца праўленне Атанатара Алькарына.[1]
- 1980 Т. Э. — Кароль-вядзьмар прыходзіць у Мордар і збірае там Назгулаў. У Морыі з’яўляецца Балраг і забівае Дурына VI.[2]
- 1981 Т. Э. — Гіне Наін I. Гномы пакідаюць Морыю. Многія з Лясных эльфаў Лорыена перасяляюцца на поўдзень. А́мрат і Ні́мрадэль губляюцца.[2]
- 1999 Т. Э. — Траін I прыходзіць у Эрэбор і засноўвае Каралеўства гномаў пад Гарой.[2]
- 2000 Т. Э. — Назгулы выходзяць з Мордара і бяруць у аблогу Мінас-Ітыль.[2]
- 2002 Т. Э. — Падзенне Мінас-Іціля, з гэтых часоў ён носіць назву Мінас-Моргул. Паланцір захоплены.[2]
- 2043 Т. Э. — Эа́рнур становіцца каралём Гондара. Кароль-вядзьмар кідае яму выклік.[2]
- 2050 Т. Э. — Кароль-вядзьмар паўтарае выклік. Эарнур скача да Мінас-Моргула і знікае. Ма́рдзіль становіцца першым Правячым намеснікам.[2]
- 2060 Т. Э. — Моц Дол-Гулдура расце. Мудрыя пачынаюць асцерагацца, што ім кіруе адроджаны Саўран.[2]
- 2570 Т. Э. — Балдар сын Брэга ўваходзіць у Забароненыя дзверы і знікае. Прыблізна ў той жа час далёка на поўначы зноў з’яўляюцца драконы і пачынаюць нішчыць гномаў.[2]
- 2589 Т. Э. — Даін I забіты драконам.[2]
- 2590 Т. Э. — Трор вяртаецца ў Эрэбор. Яго брат Грор сыходзіць у Жалезны краж.[2]
- 2770 Т. Э. — Дракон Смаўг нападае на Эрэбор. Дэйл зруйнаваны. Трору разам з Трайнам II і Торынам II удаецца ўратавацца.[3]
- 2793 Т. Э. — Пачынаецца Вайна Гномаў і Оркаў.[3]
- 2890 Т. Э. — У Шыры нараджаецца Більба.[3]
- 2931 Т. Э. — 1 сакавіка нараджаецца Арагорн сын Араторна II.[4]
- 2942 Т. Э. — Більба вяртаецца ў Шыр з Пярсцёнкам. Саўран патаемна вяртаецца ў Мордар.[4]
- 2944 Т. Э. — Бард адбудоўвае Дэйл і становіцца каралём. Голум пакідае Горы і пачынае пошукі «злодзея», што скраў Пярсцёнак.[4]
- 2948 Т. Э. — Нараджаецца Тэадэн сын Тэнгеля, кароль Рохана.[4]
- 2949 Т. Э. — Гандальф і Балін наведваюць Більба ў Шыры.[4]
- 2956 Т. Э. — Арагорн сустракае Гандальфа, і яны становяцца сябрамі.[4]
- 2968 Т. Э. — Нараджэнне Фрода.[5]
- 2976 Т. Э. — Дэнетар бярэ ў жонкі Фінду́ілас з Дол А́мрата.[5]
- 2977 Т. Э. — Баін сын Барда становіцца каралём Дэйла.[5]
- 2978 Т. Э. — Нараджэнне Бораміра сына Дэнетара II.[5]
- 2983 Т. Э. — Нараджаецца Фа́рамір сын Дэнетара.[5]
- 2984 Т. Э. — Смерць Эктэ́ліана II. Дэнетар II становіцца Намеснікам Гондара.[5]
- 2988 Т. Э. — Памірае маладая Фінду́ілас.[5]
- 2989 Т. Э. — Балін пакідае Эрэбор і ўступае ў Морыю.[5]
Зноскі
правіць- ↑ а б в г д е ё ж з і Lord Of The Rings (50th Anniversary Edition) 2004, с. 1085.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Lord Of The Rings (50th Anniversary Edition) 2004, с. 1087.
- ↑ а б в Lord Of The Rings (50th Anniversary Edition) 2004, с. 1088.
- ↑ а б в г д е Lord Of The Rings (50th Anniversary Edition) 2004, с. 1089.
- ↑ а б в г д е ё ж Lord Of The Rings (50th Anniversary Edition) 2004, с. 1090.
Літаратура
правіць- J. R. R. Tolkien. Lord of the Rings. — 50th Anniversary Edition. — London: HarperCollins Publishers, 2004. — 1184 p. — ISBN 978-0-00-718236-7.