Воласць (Серадзем’е)
Воласць[1] (англ.: The Shire[2]) — у легендарыуме Толкіна краіна ў Серадзем’і, якую насяляюць хобіты. Была апісана ў раманах «Хобіт, або Туды і назад» і «Валадар Пярсцёнкаў».
Воласць | |
---|---|
Названа ад | шыр[d] |
Сталіца | |
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта | Эрыядор[d] |
Пасада кіраўніка ўрада | Старасты Воласці і войт Воласці[d] |
Мяжуе з | Валатоўкі[d] і Уз'яднанае Каралеўства Гондара і Арнара[d] |
Стваральнік твора | Джон Рональд Руэл Толкін |
Прадстаўлена ў працы | Хобіт, або Туды і назад, Валадар Пярсцёнкаў і Appendices of The Lord of the Rings[d] |
З мастацкага твора | легендарыум Толкіна[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Воласць — адзіная краіна ў Серадзем’і, населеная выключна хобітамі. Размяшчалася на паўночным захадзе кантынента ў цэнтральным Эрыядоры, на тэрыторыі каралеўства Арнар.
Назва Воласці на вестране — Суза або Сузат (англ.: Sûza, англ.: Sûzat) — у першым выпадку гэта проста нейкі «удзел» (англ.: Shire), у другім — імя ўласнае з аналагічным значэннем (англ.: The Shire), на сіндарыне — і-Дран (сінд.: i Drann).
Геаграфія
правіцьПаводле Толкіна, працягласць Воласці ад Далёкіх грудоў на захадзе да Брэндзівінскага моста на ўсходзе 40 ліг (120 міль, ці 193 км[Кам. 1]), а ад паўночных верасоўяў да паўднёвых балот — 50 ліг (150 міль, ці 241 км)[3]. Гэта пацвярджае эсэ, напісанае Толкінам пра правілы перакладу «Валадара Пярсцёнкаў»[4], дзе ён апісвае плошчу Воласці прыкладна роўнай 18 000 кв. міль (47 000 км²)[Кам. 2].
Воласць дзялілася на Паўночную, Паўднёвую, Усходнюю і Заходнюю чварціны; кожная з іх сваім парадкам білася на стораны[5], якія называліся паводле старажытных і ўплывовых родаў, хоць на момант гэтай гісторыі іх прадстаўнікі нярэдка сяліліся і ў іншых старанах. Так, амаль што ўсе Тукі жылі ў Тукавай старане, але нічога падобнага нельга было сказаць пра Торбінсаў і Бохвінаў. Па-за чварцінамі ляжала Усходняя ўскраіна, або Турава старана, і Заходняя ўскраіна, далучаная да Воласці толькіў 1462 годзе (В. Л.)[6].
Кіраванне
правіць«Ураду» ў Воласці на той час не было. Хобіты ўладкоўвалі свае справы пераважна самі. Яшчэ была жывая памяць пра караля ў Форнасце, ці Сіўгарадзе, як яго называлі хобіты, якога не было ўжо амаль тысячу гадоў. Пра ўсялякіх злачынцаў і злых істот (такіх як тролі) хобіты па-ранейшаму казалі, што тыя «не чулі пра караля», бо свае асноўныя законы яны прыпісвалі менавіта каралю. Трымаліся законаў хобіты зусім дабравольна, бо гэта былі не проста законы, а, як хобіты казалі самі, Уставы — даўнія і справядлівыя[6].
Самым галоўным родам у Воласці здаўна былі Тукі, менавіта да іх (ад Старатураў) перайшла пасада старасты, якую з таго часу і займаў нязменна найстарэйшы Тук[6].
Адзіным сапраўдным пасадоўцам у той час быў войт Велькага Рытава (ці ўсяе Воласці), якога выбіралі кожныя сем гадоў на Вольным кірмашы, што праводзіўся на Белых грудах падчас Ліда, ці бо ў дзень летняга сонцавароту. Амаль адзіным абавязкам войта было ачольваць бяседы на валасныя святы, якія адбываліся з зайздроснай часцінёй. Акрамя таго, на яго ўскладаліся абавязкі паштара і першага валаснога, а таму ён заразом кіраваў Службаю пасылак і Дазорам. Гэта былі адзіныя службы ў Воласці, і пошта была з іх самаю загружанай, таму пасыльных было значна болей за валасных[6].
Валасныя і межавікі
правіцьВаласнымі хобіты называлі сваю варту Воласці. Аніякай уніформы яны не насілі акрамя пяра на капелюшы. На справе былі хутчэй тынарамі, чым вартавымі, бо часцей сачылі за блуднаю жывёлаю, чым за двухногімі. На ўсю Воласць іх было ўсяго дванаццаць, па тры на кожную чварціну, і займаліся яны выключна Унутранымі справамі. Для справаў знешніх існаваў іншы і большы атрад, які збіраўся для «абыходу меж», каб усякія чужынцы, вялікія або малыя, не чынілі жыхарам Воласці клопату[6].
Колькасць межавікоў у часы Вайны Пярсцёнка значна павялічылася, бо адусюль надыходзілі ведамасці і скаргі пра дзіўных чужаніц і істот, якія гойсалі ўсцяж граніц ці нават забрыдалі ў саму Воласць[6].
Гаспадарка
правіцьВырошчванню і спажыванню ежы хобіты Воласці прысвячалі бальшыню часу. Ва ўсім астатнім яны былі зазвычай шчодрымі і зусім не сквапнымі, але памяркоўнымі і здавальняліся тым, што мелі, таму сядзібы, хутары, майстэрні і крамкі не змяняліся з пакаленняў пакаленне[6].
Зноскі
- ↑ Напісанне Воласць згодна з выданнем Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.
- ↑ Шыр — традыцыйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Англіі, якою кіраваў шэрыф, прызначаны каралём.
- ↑ Толкін Дж. Р. Р. Валадар Пярсцёнкаў. — Пралог (любое выданне).
- ↑ Руководство по переводу имён собственных из «Властелина Колец» . Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2014. Праверана 27 верасня 2011.
- ↑ Folkland ("народная зямля") — так у данарманскай Англіі называліся землі, якімі валодала сялянская грамада.
- ↑ а б в г д е ё Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |
Памылка ў зносках: тэгі <ref>
існуюць у групе з назвай "Кам.", але не знойдзена адпаведнага тэга <references group="Кам."/>
, або закрываючы тэг </ref>
адсутнічае