Турава старана[1] (англ.: Buckland) — у легендарыуме Толкіна[en] «ўсходнія межы» Воласці. Размяшчалася паміж усходнім берагам ракі Брэндзівінны і заходнім узлескам Старога лесу.

Турава старана
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта Воласць і Усходняя чварціна[d]
Мяжуе з Высокі тын[d]
Прадстаўлена ў працы Валадар Пярсцёнкаў
З мастацкага твора легендарыум Толкіна[d]

Гархендад Старатур, галава роду Старатураў, аднаго з найстарэйшых у Балоні дый ва ўсёй Воласці, перасек раку. якая была тады ўсходняй мяжой краю, і пабудаваў (ці хутчэй вырыў) сабе новую сядзібу — Брэндзінор'е. Змяніўшы імя на Брэндзітур, ён назаўжды асталяваўся на тым баку ракі і стаў гаспадаром невялікай, але па сутнасці незалежнай краіны[2].

Яго радзіна хутка расла і множылася, пакуль Брэндзінор’е не заняло ўсяе невысокае горкі: у ім было тры галоўныя ўваходы. многа бакавых і каля сотні вокнаў. Тады Брэндзітуры ды іх шматлікія ўтрыманцы пачалі рыць — а пазней і будаваць — вакол пагорка Так і з’явілася Турава старана. густа населеная палоска зямлі паміж ракою і Старым лесам, — нешта накшталт пераселішча з Воласці. Галоўнай яго вёскай былі Турычы, якія цясніліся на спадзінах за Брэндзінор’ем[2].

Жыхары Балоні добра сябравалі з туранамі. і ўлада Гаспадара Брэндзінор’я (так называўся галава роду Брэндзітураў) дагэтуль прызнавалася ўсімі сялянамі паміж Гарадком і Свержнам. Але рэшта хобітаў старой Воласці ўважала туранаў дзівакамі і напалову чужынцамі, хоць тыя не так ужо і адрозніваліся ад жыхароў Чатырох чварцін. Адзінай іх адметнасцю было тое, што яны любілі лодкі, а некаторыя нават умелі плаваць[2].

Спачатку іх край быў ніяк не абаронены з усходу, але з часам яны ўзвялі там жыва плот: Высокі тын. Высадзілі яго шмат пакаленняў да падзей Вайны Пярсцёнка, і на яе момант быў вельмі шчыльны і сапраўды высокі, бо рупліва даглядаўся. Пачынаўся ён ад Брэндзівінскага моста і вялікаю дугою цягнуўся ажно да Прытынава (дзе, выцякаючы са Старога лесу, у Брэндзівінну ўпадала рэчка Вербалозка): усяго каля дваццаці міль, калі не больш. Але такая абарона, зразумела, не была зусім надзейнаю. У многіх месцах Лес падступаў да самага Тыну. Таму пасля заходу сонца туране заўжды зачынялі дзверы, што ў самой Воласці было рэдкасцю[2].

Зноскі

  1. Напісанне Турава старана згодна з выданнем Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.
  2. а б в г Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.

Шаблон:Валадар пярсцёнкаў