Старасты Воласці
Старасты Воласці[1] (англ.: Thains of the Shire) — ганаровае спадчыннае званне сярод хобітаў Воласці ў легендарыуме Толкіна .
Тытул старасты быў устаноўлены ў 379 годзе паводле летазлічэння Воласці (1979 год Трэцяй Эпохі): пасля гібелі ў 1975 годзе апошняга караля Артэдайна Арведуі і канца Паўночнага Каралеўства . Стараста мусіў «выконваць абавязкі нябытнага караля»[2] («hold the authority of the king»). У абавязкі старасты ўваходзіла скліканне народнага апалчэння і камандаванне ім, а таксама некаторыя судовыя функцыі. Нягледзячы на тое, што стараста лічыўся «намеснікам» караля ў Воласці, яго рэальная вага была нязначнай, ён амаль не ўплываў на жыццё ў краіне хобітаў.
Стараста быў кіраўніком валаснога веча, абвяшчаў валасныя зборы і ваяводзіў хобіцкім рушэннем, але паколькі веча і рушэнне склікаліся толькі ў надзвычайных выпадках, якія ўжо даўно не здараліся, то старастоўства ператварылася ў звычайную адзнаку пашаны[3].
Самым галоўным родам у Воласці здаўна былі Тукі, менавіта да іх (ад Старатураў) перайшла пасада старасты, якую з таго часу і займаў нязменна найстарэйшы Тук[3].
Пасля аднаўлення Паўночнага Каралеўства (у межах Уз’яднанага Каралеўства Арнара і Гондара ) у 3019 годзе Трэцяй Эпохі (1419 год Воласці) пасада старасты засталася ў якасці каралеўскага прадстаўніка. У 1434 годзе стараста Перэгрын I быў прызначаны дарадцам Паўночнага Каралеўства.
Спіс старастаў Воласці
правіць№ | Стараста | Даты жыцця | Даты кіравання |
---|---|---|---|
1. | Бука | ? — ? | 379 — ? |
2-11. | 10 невядомых старастаў з роду Старатукаў | ||
12. | Гарэндад | ? — ? | ? — 740 |
13. | Ізумбрас I | ? — ? | 740 — ? |
14-21. | 8 невядомых старастаў з роду Тукаў | ||
22. | Ізенгрым II | 1020 — 1122 | 1083 — 1122 |
23. | Ізумбрас III | 1066 — 1159 | 1122 — 1159 |
24. | Ферумбрас II | 1101 — 1201 | 1159 — 1201 |
25. | Фортынбрас I | 1145 — 1248 | 1201 — 1248 |
26. | Геронтыус I | 1190 — 1320 | 1248 — 1320 |
27. | Ізенгрым III | 1232 — 1330 | 1320 — 1330 |
28. | Ізумбрас IV | 1238 — 1339 | 1330 — 1339 |
29. | Фортынбрас II | 1278 — 1380 | 1339 — 1380 |
30. | Ферумбрас III | 1316 — 1415 | 1380 — 1415 |
31. | Паладын II | 1333 — 1434 | 1415 — 1434 |
32. | Перэгрын I | 1390 — пасля 1484 | 1434 — 1484 |
33. | Фарамір I | 1430 — ? | 1484 — ? |
Зноскі
правіць- ↑ Варыянт стараста згодна з выданнем Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.
- ↑ Згодна з выданнем Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.
- ↑ а б Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.
Спасылкі
правіць- Thain of the Shire на сайце «The Encyclopedia of Arda»
- Thain на сайце «The Lord of the Rings Wiki»
- Thain на сайце «Tolkien Gateway»