Брацтва Пярсцёнка
Звяз Пярсцё́нка[2] — першая частка трылогіі «Уладар Пярсцёнкаў»
Брацтва Пярсцёнка | |
---|---|
англ.: The Fellowship of the Ring[1] | |
Жанр | высокае фэнтэзі[d] і фэнтэзі |
Аўтар | Джон Рональд Руэл Толкін |
Мова арыгінала | англійская |
Дата першай публікацыі | 29 ліпеня 1954 і 1954 |
Выдавецтва | George Allen & Unwin Limited[d] |
Месца публікацыі | Вялікабрытанія |
Цыкл | Валадар Пярсцёнкаў |
Папярэдні | Хобіт, або Туды і назад |
Наступны | Дзве вежы |
Персанажы | Фрода Бэгінс, Сэмуайз Гэмджы[d], Мерыядак Брэндзібак[d], Перэгрын Тук, Гэндальф і Більба Торбінс |
Сюжэт
правіцьПадзеі першай кнігі адбываюцца ў III эпоху па леталічэнні Серадзем'я — свету, у якім адбываецца пераважная частка гісторый Дж. Р. Р. Толкіна. Пярсцёнак Улады, які на працягу двух тысячагоддзяў лічыўся згубленым, знайшоўся ў Шыры — краіне «малога» народа — хобітаў. Дзядзька Фрода Торбінса, Більба, аддаў яму Пярсцёнак перад паходам у падарожжа. Сямнаццаць гадоў пасля гэтага Пярсцёнак ляжаў без дзела. Але Горлум, папярэдні ўладальнік Пярсцёнка выдаў хобітаў. Дзевяць назгулаў — памагатых Саўрана — цёмнага ўладара, які і выкаваў Пярсцёнак, выправіліся на пошукі Фрода, які ўжо рушыў у Раздол, горад эльфаў, каб схаваць там Пярсцёнак. Хобіты знайшлі сабе ў дапамогу Арагорна — няздзейсненага караля Гондара. Назгулы напалі на хобітаў і паранілі захавальніка Пярсцёнка, Фрода. Гларфіндэл, эльф з Раздола, прыбыў на дапамогу і адвёз хобіта ў Раздол. Назгулаў на пераправе цераз раку накрыла хваля, і нейкі час пра іх далейшае існаванне нічога не было вядома. Фрода прачнуўся жывы і цэлы, акрамя невялікай раны на плячы ад удару моргульскім лязом — мячом Караля-Ведзьмака, галоўнага назгула. Фрода думаў, што яго падарожжа завяршылася, і ён можа вяртацца дахаты, аднак на радзе ў Элранда, вярхоўнага эльфа Раздола, было вырашана, што Пярсцёнак трэба знішчыць, кінуўшы яго ў жарало вулкана Арадруйн, дзе той і быў выкаваны. Новая місія лягла на плечы Фрода, у дапамогу якому былі выбраны спадарожнікі: хобіты Сэм, Мэры і Піпін, гном Гімлі, эльф Легалас, два чалавекі — Арагорн і Барамір, — і мая[3], які ўвесь час ім дапамагаў — Гандальф Шэры. Яны мусілі прайсці праз гару Карадрас, але Саруман Белы — мая, які здрадзіў дабру, не прапусціў Звяз[4]. Ім трэба было прайсці праз капальні Морыі, старажытныя шахты гномаў, але на Звяз напалі гобліны з балрагам — старажытнай вогненнай пачварай. Балраг падае ў бездань, і цягне за сабой Гандальфа. У Звязе Пярсцёнка застаецца васьмёра. Яны прыходзяць у яшчэ адно пасяленне эльфаў, Латлорыйн (або іначай Лорыйн), дзе іх сустракае Галадрыель. Далей Звяз адпраўляецца на чоўнах па рацэ Андуін. Аднойчы на іх з берагу нападаюць гобліны, і зверху даносіцца крык назгула. Звяз адбіваецца, і прыпыняецца на заходнім беразе, каб пранесці чоўны па беразе праз вадаспад Рэрас. Саруманавы ўрук-хаі (гобліны) Ізенгарда нападаюць у хаўрусе з мордарскімі, Саўранаўскімі, гоблінамі на Звяз, і Фрода з Сэмам уцякаюць, пераплыўшы на ўсходні бераг… ДАЛЕЙ "
Поўны сюжэт кнігі можна паглядзець тут.
Удзельнікі Звязу Пярсцёнка
правіцьУдзельнік | Раса | |
---|---|---|
Фрода | хобіт | Спадчыннік Більба і захавальнік Пярсцёнка Улады. Яму 50 гадоў. |
Сэм | хобіт | Садоўнік Фрода, які застаецца адданым спадарожнікам на працягу ўсяго шляху. |
Мэры | хобіт | Сын майстра Бакленда, стрыечны брат Піпіна і Фрода. Найлепшы сябар Піпіна. Яны разам трапілі ў Звяз пасля рады ў Элранда. |
Піпін | хобіт | Самы малады ўдзельнік дружыны і стрыечны брат Мэры і Фрода. |
Гандальф | мая | Вёў Звяз да выхаду з Морыі. |
Арагорн (Швэндал) | чалавек | Следапыт Поўначы, які суправаджае хобітаў з Бры ў Раздол і становіцца удзельнікам Звязу. Нашчадак Ісільдура. Сапраўдны кароль Гондара. Павёў дружыны пасля «гібелі» Гандальфа Шэрага. |
Легалас | эльф | Эльфійскі прынц. Сын караля эльфаў Цемналесся Трандуіла. |
Гімлі | гном | Прыйшоў з Самотнай гары. |
Барамір | чалавек | Сын намесніка караля Гондара Дэнэтара II. Военачальнік Гондара. |