Тра́ндуіл (на сіндарыне Thranduil) — у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна кароль лясных эльфаў Цемналесся. Упершыню згадваецца ў тэксце твору «Хобіт, або Туды і назад».

Трандуіл
Выява
Грамадзянства
Бацька Oropher[d]
Дзіця Легалас
Стваральнік твора Джон Рональд Руэл Толкін
Выканаўца/артыст Лі Пэйс[d]
Прадстаўлена ў працы Хобіт, або Туды і назад, Хобіт і Валадар Пярсцёнкаў
З мастацкага твора легендарыум Толкіна[d]

Біяграфія

правіць

Сын Орафера, бацька Легаласа. Ён стаў каралём лясных эльфаў пасля смерці яго бацькі ў бітве Апошняга Саюза. Дакладная дата нараджэння невядомая. Як было сказана ў «Няскончаных казаннях», і Орафер, і Трандуіл — эльфы з Дарыята, якія ў пачатку Другой Эпохі адправіліся на ўсход, і, перабраўшыся праз Туманныя горы, заснавалі там каралеўства лясных эльфаў. Паводле тэксту «Хобіта», ён меў валасы залатога колеру.

Трандуіл у «Хобіце»

правіць

Пасля паляпшэння адносін з гномамі ён скарыстаўся іх дапамогай пры будаўніцтве свайго падземнага палаца. Гэты палац таксама служыў крэпасцю, скарбніцай і турмой. Праўда, Трандуіл меў слабасць да срэбра і самацветаў, аднак скарбаў у яго было менш, чым у эльфійскіх каралёў старажытнасці, і з-за гэта ён часта быў з гномамі ў нацягнутых адносінах (чаму, па ўсёй верагоднасці, нямала спрыяла старажытная варожасць з-за рабаванне гномамі Дарыята), таму Трандуіл вельмі жорстка абышоўся з Торынам і яго кампаніяй.

У дні Трандуіла паміж эльфамі Цемналесся і людзьмі Эсгарота былі ўсталяваны развітыя гандлёвыя адносіны: эльфы куплялі ў людзей харчы, асабліва якаснае віно з Дарвініёну, наўзамен збываючы страявы лес, сплаўляючы яго ўніз па рацэ.

Пасля гібелі цмока Смаўга Трандуіл рушыў з войскам да Эрэбора, аднак, даведаўшыся пра бядотны стан жыхароў Эсгарота, дапамог ім правіянтам і адправіў майстроў для дапамогі ў пабудове новых дагавораў. Сам жа ён выступіў з войскам разам з апалчэннем Эсгарота да Адзінокай гары і абсадзіў яе разам з Бардам, утрымліваючы блакаду гары аж да падыходу Даіна.

Пасля раптоўнага з’яўлення оркаў Туманных гораў Трандуіл узначаліў эльфійскае войска ў Бітве Пяці Войскаў і ваяваў на адным боку разам з гномамі і людзьмі. За гэта пасля перамогі Бард са сваёй часткі скарбаў (адна чатырнаццатая частка ад скарбу Смаўга) узнагародзіў яго за ўдзел і дапамогу. У падарунак ад Більба Трандуіл атрымаў срэбныя з жэмчугам каралі (падарунак Даіна) як «плату» за ўсё з’едзенае і выпітае ў палацы Трандуіла, калі Більба вымушаны быў хадзіць нябачным да таго, як здолеў зладзіць уцёкі з гномамі. Трандуіл жа назваў яго Сябрам эльфаў.

Трандуіл ва «Уладары Пярсцёнкаў»

правіць

Па просьбе Арагорна Трандуіл трымаў пад вартай Голума датуль, пакуль той не збег падчас раптоўнага ўварвання оркаў. Трандуіл адправіў свайго сына Легаласа да Элранда, каб паведаміць пра гэта. У дні Вайны Пярсцёнка яго каралеўства падверглася нападу войска Дол-Гулдура, аднак у Бітве пад дрэвамі (англ. Battle Under the Trees) эльфы Цемналесся выдужалі і самі адкінулі войскі Саўрана. Пасля падзення Саўрана землі пад уладай Трандуіла сталі звацца Лесам Зялёных Лісцяў (сынд. Eryn Lasgalen).[1]

Трандуіл у фільмах

правіць

У кінатрылогіі рэжысёра Пітэра Джэксана «Хобіт» Трандуіла іграў акцёр Лі Пейс. У першым фільме трылогіі ён іграў невялікую нямую ролю. У другіх частках трылогіі яго роля была больш значнай.

Крыніцы

правіць
  1. Толкин, Властелин Колец. Книга III. Возвращение Короля 1999, Приложение Б. Сказания временных лет.

Літаратура

правіць
  • Толкин Дж. Р. Р. Властелин Колец. Книга III. Возвращение Короля = The Lord of the Rings. The Return of the King (руск.) / Пер. с англ. М. Каменкович, В. Каррика. — СПб: Азбука, 1999. — 734 с. — 7 000 экз. — ISBN 5-7684-0749-9.

Спасылкі

правіць