Дзве вежы
«Дзве вежы», або «Дзве крэпасці» — другая частка трылогіі «Валадар Пярсцёнкаў». Працяг кнігі «Брацтва Пярсцёнка», папярэдняя кніга перад «Вяртаннем караля».
Дзве вежы | |
---|---|
англ.: The Two Towers | |
Жанр | fantasy novel[d] і высокае фэнтэзі[d] |
Аўтар | Джон Рональд Руэл Толкін |
Мова арыгінала | англійская |
Дата першай публікацыі | 11 лістапада 1954 і 1954 |
Выдавецтва | George Allen & Unwin Limited[d] |
Цыкл | Валадар Пярсцёнкаў |
Папярэдні | Брацтва Пярсцёнка |
Наступны | Вяртанне караля |
Персанажы | Фрода Торбінс |
Сюжэт
правіцьБораміра забіваюць. Мэры і Піпіна крадуць гобліны і нясуць у Ізенгард. А Арагорн, Легалас і Гімлі адпраўляюцца на дапамогу скрадзеным хобітам. Брацтва Пярсцёнка распалася… Арагорн, Легалас і Гімлі бягуць па землях Рохана, даганяючы оркаў. Толькі дзякуючы добраму зроку Легаласа (бо ён эльф) яны яшчэ могуць не губляць надзею на тое, што дагоняць варожы атрад. Але вось аднойчы яны сустрэлі Роханскую армію Эамера, які ім расказвае аб нападзенні на оркаў мінулай ноччу… Арагорн з сябрамі губляе ўсялякую надзею на тое, што пры гэтай бітве Мэры і Піпін выжылі… Яны прыходзяць на тое месца, дзе ўжо ўскладзены курган — вогнішча з трупаў оркаў. Але Арагорн — следапыт, ён знаходзіць сляды хобітаў, і ў хуткім часе высвятляецца, што хобіты ўцяклі ў лес Фангорн. Там, зайшоўшы ў сярэдзіну, яны сустракаюць Гандальфа! Ён жывы, толькі цяпер ён не Шэры, а Белы. У гэты час Мэры з Піпінам сустракаюць у лесе галоўнага энта Дрэвабарода і ладзяць сход энтаў — Энт-мут, на якім праз некалькі дзён пастанавілі атакаваць Ізенгард. У гэты ж момант з Ізенгарда выпраўляецца дзесяцітысячная армія оркаў і асадных машын на Хельмаву Падзь, дзе цяпер укрыліся арміі Рохана, а таксама кароль Тэадэн з Арагорнам, Легаласам і Гімлі. Яны б не перамаглі, калі б Гандальф не прывёў яшчэ адну армію Рохана — Аркенбранда. Хуорны, зацвярдзелыя дрэвы з Фангорна, дабіваюць астаткі оркаў… Гандальф з сябрамі адпраўляюцца на разваліны Ізенгарда, каб паразмаўляць са здраднікам Саруманам Белым. У гэты час Фрода з Сэмам ідуць з Пярсцёнкам па каменных пагорках Эмін Майла, дзе сустракаюць Голума — істоту, якая калісьці была хобітам, але потым, знайшоўшы Пярсцёнак, пражыла пяцьсот гадоў і ператварылася ў пачвару. Менавіта Фродаў дзядзька — Більба Торбінс у свой час адняў Пярсцёнак у Голума. Фрода бярэ яго сабе ў праваднікі, бо Голум (па-іншаму Смеагорл) ведае дарогу да Чорных варотаў — галоўнага і амаль адзінага ўваходу на землі Мордара з Захаду і Поўначы. Але на месцы высвятляецца, што прайсці там не атрымаецца. Тады Голум вядзе Фрода з Сэмам праз Ітыліэн да перавалу праз горы Кірыт Унгал. Па дарозе яны сустракаюць Фараміра — военачальніка следапытаў Гондара. Спачатку хобітаў з Голумам прымаюць за шпіёнаў, але потым яны становяцца лепшымі сябрамі. Фарамір адпускае іх у дарогу на Мінас Моргул, ведаючы, што яго бацька Дэнетар (намеснік трона Гондара) будзе не задаволены аддачай такой моцнай зброі — Пярсцёнка — «дурным» хобітам. Фрода, Сэм і Голум прыходзяць да перавала і ў пячоры сустракаюць вялікую павучыху Шэлаб, старую знаёмую Голума. Голум уцякае, а Шэлаб раніць Фрода, і Сэм Гэмджы думае, што той памёр. Фрода забіраюць оркі ў Кірыт Унгал, і Сэм ідзе за імі…