Кытманаўскі раён

муніцыпальны раён у Алтайскім краі Расіі

Кытманаўскі раён (руск.: Кы́тмановский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Кытманава, размешчанае за 170 км ад краявога цэнтра, горада Барнаул.

Кытманаўскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
  • 10 104 чал. (2021)[5]
Плошча
  • 2 550 км²
Кытманаўскі раён на карце
Часавы пояс OMST[3] і KRAT[3]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць

Раён размешчаны на паўночным усходзе края. Рэльеф вызначаюць Бійска-Чумышскае ўзвышша і перадсалаірская раўніна. Здабываецца друз, вапняк.

На тэрыторыі раёна размешчаны азёры — Чорнае, Асіннае, Крушное, Перамешнае, Вялікая Васьмёрка, Малая Васьмёрка, Ельнічнае, Вярблюджае, Абухава, Лінёва. Рэкі — Чумыш, Сунгай, Тараба, Хараба. Плошча — 2540 км². Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −19,2 °C, ліпеня +18 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 437 мм.

Растуць бяроза, таполя, хвоя, кедр, клён. Фаўна — воўк, мядзведзь, ліса, заяц, лось, барсук, суслік, крот, вавёрка, бабёр, андатра, норка.

Заўвагі

правіць
  1. OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  2. а б OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 9 кастрычніка 2016.
  3. а б (unspecified title) — 2016.
  4. Geographic Names Server — 2018.
  5. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx