Кэралін Порка
Кэралін Порка (англ.: Carolyn Porco; 6 сакавіка 1953, Нью-Ёрк) — амерыканскі планетолаг. У 1980-х працавала над апрацоўкай выяў для праграмы Вояджэр. У наш час кіруе групай па апрацоўцы выяў місіі Касіні-Гюйгенс[1] і ўдзельнічае ў праграме Новыя гарызонты.
Кэралін Порка | |
---|---|
Carolyn Porco | |
![]() | |
Дата нараджэння | 6 сакавіка 1953 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном, фатограф, planetary scientist |
Навуковая сфера | Планеталогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Петэр Голдрайх |
Узнагароды | |
Сайт | carolynporco.com |
![]() |
У 2008 годзе часопіс Wired уключыў яе ў спіс 15-ці людзей, да якіх павінен будзе прыслухацца наступны прэзідэнт ЗША[2]. За публічныя выступленні ў 2010 годзе была ўзнагароджана медалём Карла Сагана[3].
У яе гонар названы астэроід (7231) Порка, адкрыты ў 1985 годзе Эдвардам Боўэлам.
Зноскі
- ↑ Акальцаваная планета: Тварам да Сатурна. Папулярная механіка. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2012.
- ↑ The 2008 Smart List: 15 People the Next President Should Listen To. Wired. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2012.
- ↑ Cassini Imaging Leader Honored With American Astronomical Society Carl Sagan Award. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2012.
СпасылкіПравіць
Кэралін Порка на Вікісховішчы |