Кярдла
Кярдла (эст.: Kärdla) — адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад эстонскага павета Хійу. Атрымаў гарадскі статус у 1938 г. У горадзе размешчаны марская гавань і аднайменны аэрапорт. Насельніцтва — 3,6 тыс. чалавек (2010).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьГорад размешчаны на паўночна-ўсходнім узбярэжжы другога па велічыні эстонскага вострава Хіюмаа, на беразе Балтыйскага мора ў бухце заліва Тарэстэ. На паўднёвым усходзе ад горада размяшчаецца вядомы кратар, меркавана пакінуты метэарытам Кярдла.
Гісторыя
правіцьВерагодна першымі жыхарамі горада былі шведы, якія прыйшлі сюды ў 16 ст. Першае афіцыйнае згадванне адносіцца да 1564 г., тады горад меў назву Кяртэльба, што перакладаецца як багністая даліна. Права горада Кярдла атрымаў у 1938 г.
Насельніцтва
правіцьНацыянальны склад (2000): эстонцы - 97,64%. Асноўныя заняткі ў горадзе - рыбалоўства, турызм, сельская гаспадарка. Маецца лесанарыхтоўчы пункт.
1897 | 1922 | 1934 | 1939 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2000 | 2010 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1718 | 1580 | 1454 | 1524 | 2688 | 2969 | 3426 | 4126 | 3672 | 3634 |
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Хейкі Набі, эстонскі барэц грэка-рымскага стылю
- Эвелі Саўэ, эстонская біятланістка
- Эркі-Свен Цюйр, эстонскі кампазітар
Спасылкі
правіць- Kärdla koduleht Архівавана 6 верасня 2005.