Кёнбакун

палац у Сеуле

Кёнбаку́н або Палац Кёнбок — палацавы комплекс, размешчаны на поўначы Сеула ў Паўднёвай Карэі. Галоўны і найбуйнейшы палац дынастыі Часон  (руск.), дзе жыла каралеўская сям’я, і адзін з пяці вялікіх палацаў, пабудаваных у перыяд Часон.

Славутасць
Кёнбакун
кар.: 경복궁
37°34′43″ пн. ш. 126°58′38″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1395
Сайт royalpalace.go.kr (кар.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пабудаваны ў 1394 годзе па праекце карэйскага саноўніка Чон Даджона.

Некаторыя часткі палаца былі спалены падчас японскага уварвання ў 1592 годзе. Рэканструяваны ў 1860-я гады намаганнямі Тэвангуна  (руск.). Пасля рэканструкцыі ў ім было 330 будынкаў і 5792 пакоя. Агульная плошча комплексу — 410 тысяч квадратных метраў. Неўзабаве пасля забойства імператрыцы Мёнсон  (руск.) японскімі агентамі ў 1895 годзе яе муж імператар Каджон  (руск.) пакінуў палац і больш туды не вяртаўся.

У 1911 годзе японцы знеслі 10 будынкаў палацавага комплексу, пабудаваўшы Дом генерал-губернатара Карэі  (руск.).

Асноўныя збудаванні Кёнбакуна — гэта тронная зала Кынджанджон (у спісе нацыянальных скарбаў пад нумарам 223), а таксама павільён Кёнхверу (у спісе нацыянальных скарбаў пад нумарам 224), які стаіць пасярод штучнага возера на 48 гранітных калонах. Гэты павільён выяўлены на банкноце ў 10000 вон старога ўзору (да выпуску новага віду банкнот у 2007 годзе).

Зараз палац уяўляе сабой музей пад адкрытым небам. Перад уваходам у палац можна ўбачыць маляўнічыя інсцэніроўкі змены варты, якая праводзілася тут у часы дынастыі Часон.

Галерэя

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць

Шаблон:ВК