Кіеўская акадэмія мастацтваў

Кіеўская акадэмія мастацтваў — украінская вышэйшая навучальная ўстанова мастацкага профілю, якая дзейнічала ў 19942022 гадах у Кіеве і знаходзілася ў падпарадкаванні Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі. 23 чэрвеня 2022 года ВНУ далучана да Кіеўскага ўніверсітэта імя Барыса Грынчэнкі.

Кіеўская акадэмія мастацтваў
Київська академія мистецтв
Арыгінальная назва Київська академія мистецтв
Міжнародная назва Kyiv Academy of Arts
Заснаваны 1994
Год закрыцця 2022
Тып профільная ВНУ
Рэктар Вольга Рыгораўна Бэнч
Метро Абалонь
Юрыдычны адрас пр-т Герояў Сталінграду 10, г. Кіеў, Украіна
Сайт kam.edu.ua

Агульная характарыстыка правіць

Прафесійная вышэйшая навучальная ўстанова бесперапыннай мастацкай адукацыі для дзяцей і юнацтва. Выпускнікі акадэміі разам з мастацкай атрымліваюць базавую сярэднюю, поўную сярэднюю адукацыю і мастацкую адукацыю ступені бакалаўра. Акадэмія рыхтуе бакалаўраў па спецыяльнасцях: музычнае мастацтва, выяўленчае мастацтва, сцэнічнае мастацтва.

Установа заснавана Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыяй у 1994 годзе пад назвай «Кіеўская дзіцячая акадэмія мастацтваў». Аўтар канцэпцыі і першы рэктар — народны артыст Украіны, прафесар і кампазітар Міхаіл Чэмбержы. У аснове створанай ім канцэпцыі была ідэя бесперапыннай мастацкага адукацыі са спалучэннем чатырох узроўняў навучання (падрыхтоўчая, пачатковая, асноўная і вышэйшая) у адной установе.

Спасылкі правіць