Кіеўская дзяржаўная акадэмія дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну імя Міхаіла Байчука

Кіеўская дзяржаўная акадэмія дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну імя Міхайла Бойчука — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова мастацкага профілю, якая знаходзіцца ў Кіеве.

Кіеўская дзяржаўная акадэмія дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну імя Міхайла Бойчука
Київська державна академія декоративно-прикладного мистецтва і дизайну імені Михайла Бойчука
Арыгінальная назва Київська державна академія декоративно-прикладного мистецтва і дизайну імені Михайла Бойчука
Міжнародная назва Kyiv State Institute of Applied Arts and Design named after Mykhailo Boichuk
Дэвіз Традыцыі, творчасць, навацыі
Заснаваны 1999
Тып профільная ВНУ
Рэктар Q30957067?
Краіна
Размяшчэнне
Юрыдычны адрас вул. М. Бойчука 32, г. Кіеў, Украіна
Сайт kdidpmid.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Акадэмія была заснавана ў снежні 1999 года на базе Кіеўскага мастацка-прамысловага тэхнікума. У аснову акадэміі былі пакладзены даўнія традыцыі ўкраінскага нацыянальнага мастацтва. Вытокі акадэміі бяруць пачатак з малявальнай школы Мікалая Мурашкі, Кіеўскага мастацкага вучылішча (1900-1920) і Кіеўскага вучылішча прыкладнога мастацтва (1938-1957). Да 2020 года акадэмія была падпарадкавана Міністэрству адукацыі Украіны. У 2020 годзе яно перадала ўстанову ў падпарадкаванне Міністэрства культуры, што стварыла на пачатковым этапе пэўныя нязручнасці для студэнтаў і супрацоўнікаў акадэміі.

Структура

правіць

Факультэт дызайна

правіць
  • кафедра тэарэтычных дысцыплін і прафесійнай адукацыі
  • кафедра малюнка
  • кафедра графічнага дызайна
  • кафедра прамысловага дызайна і камп'ютарных тэхналогій
  • кафедра дызайну асяроддзя

Факультэт дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

правіць
  • кафедра манументальна-дэкаратыўнага і сакральнага мастацтва
  • кафедра мастацкага тэкстылю і мадэлявання строю
  • кафедра мастацкай керамікі, дэкаратыўнай скульптуры, дрэва і металу
  • кафедра жывапісу

Спасылкі

правіць