Кіеўская духоўная семінарыя

Кіеўская духоўная семінарыя (укр.: Київська духовна академія і семінарія) — вышэйшая спецыяльная навучальная ўстанова Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата.

Кіеўская духоўная семінарыя
Kiev seminary.jpg
Год заснавання 1817
Канфесія Праваслаўе
Царква Руская Праваслаўная Царква
Размяшчэнне
Сайт kdais.kiev.ua/index.php?…
Commons-logo.svg Кіеўская духоўная семінарыя на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Семінарыя была заснавана ў сувязі з выданнем новага Устава духоўных школ Рускай праваслаўнай царквы ад 1808 года і ўводзіла трохступеньчатую сістэму навучання. Семінарыя пачала сваю працу 27 кастрычніка 1817 года.

У гады грамадзянскай вайны семінарыя спыніла сваё існаванне.

У 1945 годзе Савет Міністраў СССР даў сваю згоду на адкрыццё ў Кіеве пастырска-багаслоўскіх курсаў. У 1946 годзе пачаўся працэс ператварэння курсаў у духоўныя семінарыі, і Кіеўская духоўная семінарыя была ўрачыста адкрыта 18 лютага 1947 года.

У 1959 годзе ўлады пачалі падрыхтоўку да закрыцця Кіеўскай семінарыі. 8 чэрвеня 1960 года Навучальны камітэт пры Святым Сінодзе прыняў рашэнне пра закрыццё семінарыі. Студэнты былі переведзены ў Адэскую духоўную семінарыю.

У 1989 годзе быў атрыманы дазвол улад на адраджэнне Кіеўскай духоўнай семінарыі.

РэктарыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць