Кіеўскі Псалтыр
Кі́еўскі Псалтыр — пергаментны рукапіс вялікага фармату на 229 аркушах. Напісаны ў 1397 годзе ў Кіеве стараславянскай мовай. Змяшчае псалмы Давідавы, а таксама дзесяць хвалебных песень і малітваў з іншых кніг Бібліі, перакладзеных з грэчаскай мовы архідыяканам Спірыдонам па заказе смаленскага епіскапа Міхаіла і, верагодна, была падаравана ім у смаленскі Успенскі сабор.
| ||
Архідыякан Спірыдон | ||
Кіеўскі Псалтыр. 1397 | ||
Матэрыял | Пергамент | |
---|---|---|
Памеры | 30 см × 24,5 см см | |
Расійская нацыянальная бібліятэка, Санкт-Пецярбург, Расія | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Помнік сярэдневяковага кніжнага мастацтва Украіны.
Апісанне
правіцьТэкст напісаны літургічным, даволі выразным і каліграфічным паўуставам. Рукапіс аздоблены 302 мініяцюрамі на палях, выкананымі ў неавізантыйскім стылі.
Гісторыя
правіцьГісторыя Псалтыра пачынае адсочвацца з моманту дарэння ў Мікольскую царкву Вільні падскарбіем вялікалітоўскім Аўрамам Язофавічам Глямбіцкім, дзе яна і захоўвалася на працягу XVI—XVIII стагоддзяў.
У 1827 годзе пасаду настаяцеля Мікольскай царквы атрымаў Міхал Баброўскі, прафесар Свяшчэннага Пісання і герменеўтыкі ў Віленскім універсітэце. Пачаўшы займацца вывучэннем Псалтыра, ён перанёс рукапіс ва ўласную хату. Пасля задушэння паўстання 1831 года царскі ўрад закрыў Віленскі ўніверсітэт, а Міхаіл Баброўскі пераведзены ў Шарашоваскі прыход у Пружанскім павеце Гродзенскай губерні, куды перавёз і Кіеўскі Псалтыр.
Наступным уласнікам быў Уладзіслаў Трамбіцкі, які набыў рукапіс, аднак поўным гаспадаром стаў толькі ў 1848 годзе, пасля смерці Міхаіла Баброўскага. Пасля смерці Трамбіцкага ў 1861 годзе гісторыя Кіеўскага Псалтыра заблытаная, да 1874 ён знаходзілася ва ўласнасці графа А. С. Замойскага (1800—1874). Пасля яго смерці псалтыр трапіў у рукі князя П. П. Вяземскага (1820—1888), усе рукапісныя зборы якога пасля былі выкуплены графам С. Д. Шарамецевым (1844—1918) і ў 1881 годзе перададзеныя Таварыству аматараў старажытнага пісьменства.
Разам з усімі зборамі таварыства Кіеўскі Псалтыр паступіў у ленінградскую Публічную бібліятэку ў 1932 годзе.
У 1963 годзе твор рэстаўраваны паводле ўзору рэстаўрацыі Астрамірава Евангелля, якая праводзілася за некалькі гадоў да гэтага. Кніга была расшыта на асобныя сшыткі, пергамент ачышчаны ад пылу, бруду і васкавых плям, пакарабачаныя аркушы распрастаныя шляхам увільгатнення дыстыляванай вадой і вытрымкі пад прэсам, невялікія страчаныя часткі пергаменту замененыя новымі. Паколькі хімічныя рэактывы ў ходзе рэстаўрацыі не ўжываліся, атрамант, якім напісаны тэкст Псалтыра, захаваў усе адценні, а фарбы мініяцюр — ранейшую яркасць і свежасць.
У 1890 годзе Нікадзім Кандакоў і Фёдар Буслаеў падрыхтавалі першае фотатыпічнае выданне Псалтыра, у 1978 выйшла факсімільнае выданне.
У цяперашні час Псалтыр захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў зборы рукапісаў Таварыства аматараў старажытнага пісьменства і мастацтва, без пераплёту, асобнымі сшыткамі.
Спасылкі
правіцьКіеўскі Псалтыр на Вікісховішчы |