Кіеўскі фунікулёр

Кіеўскі фунікулёр (укр.: Київський фунікулер) — фунікулёрная сістэма з Падола ў Верхні горад у Кіеве (Украіна). Адзін з першых фунікулёраў у былой Расійскай імперыі, адкрыты пасля Крамлёўскага і Пахвалінскага элеватараў ў Ніжнім Ноўгарадзе (1896) і Адэскага фунікулёра (1902).

Кіеўскі фунікулёр
Kiev Funicular.jpeg
Прывад Канатны
Дата адкрыцця з 1905 года
Хуткасць 2 м\с
Раёны Шаўчэнкаўскі, Падольскі
Колькасць вагонаў 2

СтанцыіПравіць

Верхняя станцыя Кіеўскага фунікулёра мае выхад на верхнюю тэрасу Уладзімірскай горкі. Ніжняя станцыя фунікулёра на цяперашнім месцы была адкрыта ў 1929 годзе пры яго падаўжэнні. Побач знаходзіцца станцыя метро Паштовая плошча і Рачны вакзал.

Характарыстыкі [1]Правіць

  • Розніца вышынь паміж станцыямі: 75 м.
  • Даўжыня трас: 222 м.
  • Нахіл: 18-20°
  • Шырыня каляіны: 1200 мм
  • Рэйкі: Спецыяльныя РГ-41.
  • Умяшчальнасць вагона: 100 чал.
  • Месцамі для сядзення: 30.
  • Тармазы:
    • Калодкавыя пнеўматычныя на вядучым шківе цягавай машыны.
    • Клінава-аўтаматычныя на кожным з вагонаў.
  • Магутнасць цягавага рухавіка: 100 кВт.
  • Напруга: 440В пастаяннага току.
  • Сістэма кіравання: аўтаматычная, з пераходам на ручны рэжым пры заездзе на станцыю.
  • Хуткасць: 2 м/с.
  • Час руху: 2-3 хвіліны.
  • Перавозка пасажыраў:
    • 4000 чал./гадзіну.
    • Да 3 млн у год.
  • Вагоны і дыспетчарская абсталяваны радыёсувяззю.
  • Час працы: з 7:00 да 22:00.
  • Кошт праезду: 3,00 грн.

КанструкцыяПравіць

На раз'ездзе крайнія рэйкі суцэльныя, ўнутраныя - разразныя. У аднаго вагона левыя колы з двума рэбордамі, а правыя цыліндрычныя; гэты вагон заўсёды ездзіць па левым боку раз'езда. У другога рэборды на правых колах - ён ездзіць па правым боку. Левы ад дыспетчара (гэта значыць, адносна верхняй станцыі) вагон падпісаны літарай «Л», правы - «П».

Тросы пракладзены на ўзроўні рэек; для таго, каб яны ішлі па крывалінейнай маршруце, ужываецца сістэма блокаў, устаноўленых паміж рэйкамі.

Цікавыя фактыПравіць

Узімку, пры наяўнасці дастатковай колькасці снегу, кіеўскі фунікулёр выкарыстоўваецца гарналыжнікамі і сноўбардыстамі як танны гарналыжны пад'ёмнік для катання па тэрыторыі Уладзімірскай горкі паміж верхняй і ніжняй станцыямі фунікулёра[2]

ФатаздымкіПравіць

Зноскі

  1. Звесткі атрыманы з плаката на верхняй станцыі.
  2. https://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=tS-6cZRjGHE