Кіеў-11

серыя 18-метровых тралейбусаў

Кіеў-11 (укр.: Київ-11) — серыя 18-метровых тралейбусаў, якая выпускалася ў 1991—1993 гадах Кіеўскім заводам электратранспарту ў колькасці дзесяці асобнікаў, і ў пяці асобніках — мінскім заводам Белкамунмаш.

Кіеў-11, Кіеў-11У
Выява
Вырабнік Сцяг Украіны КЗЭТ (Кіеў-11, Кіеў-11У, Кіеў-11У2)/Сцяг Беларусі Белкамунмаш (Кіеў-11)
Праект, г. 1991
Выпуск, гг. 1991-1993, 1996
1992-1996 (У)
Экзэмпляры: 70 (з якіх 10 — Кіеў-11, 5 - Кіеў-11 (Белкамунмаш), 40 Кіеў-11У і 15 - Кіеў-11У2)
Агульная маса, кг 30143
Макс. хуткасць, км/г 70
Умяшчальнасць, чал.
Месцаў для сядзення 40 (К-11)
 ? (К-11У)
Намінальная ўмяшчальнасць (5 чал/м²) 180
100
Агульная ўмяшчальнасць (8 чал/м²) 180
100
Габарыты
Даўжыня, мм 18000 (11630 К-11У)
Шырыня, мм 2500
Вышыня кузава, мм 3355
Колавая база, мм 5400 (цягач, 1→2 вось)
6520 (прычэп, 2→3 вось)
Салон
Колькасць дзвярэй 4 (К-11)
3 (К-11У)
Формула дзвярэй 2-2-2-2 (К-11)
2-2-2 (К-11У)
Асвятленне салона люмінісцэнтнае
Вентыляцыя салона праз ссоўныя форткі
Рухавік
Вырабнік ЭА Дынама (Масква)
Тып ДК-213Б
Магутнасць, кВт 115
Сістэма кіравання РКСК
Рабочае напружанне, В 550

Акрамя гэтага, выпускалася і скарочаная 11,6-метровая мадыфікацыя тралейбуса Кіеў 11У. Іх выпускаў толькі КЗЭТ у 1992—1996 гадах, які вырабіў за гэты перыяд 55 асобнікаў. Кіеў-11 і Кіеў-11У вызначыліся надзвычайна нізкай якасцю і вельмі нізкай надзейнасцю, праз што тэрмін службы гэтых тралейбусаў не перавышаў, у большасці выпадкаў, 10 гадоў.

Асновай для распрацоўкі новых тралейбусаў былі перспектыўныя тралейбусы Кіеў-6, якія КЗЭТ выпускаў у пачатку 1970-х гадоў, аднак у 1972 годзе і вытворцасць была спынена з-за масавых паступленняў чэшскіх тралейбусаў «Шкода» і расійскіх ЗІУ.

У 1991 годзе з заводу выйшлі некалькі двухсекцыйных тралейбусаў асабліва вялікай умяшчальнасці Кіеў-11. Аднак, з-за абмежаваных вытворчых магчымасцяў КЗЭТ, машын было выраблена вельмі мала. Кіеў-11 былі выраблены амаль цалкам з украінскіх камплектуючых. З прычыны малой серыі і абмежаваных магчымасцяў завода па давядзенні машын да нармальнага эксплуатацыйнага стану, якасць машын была нізкай. У 1992 годзе дакументацыя на вытворчасць Кіеў-11 было перададзена на Паўднёвы машынабудаўнічы завод («Южмаш»), дзе ўзяліся за дапрацоўку гэтай машыны. Хоць камплектуючыя машын вытворчасці «Южмаш» засталіся амаль тымі ж, завод здолеў значна палепшыць якасць машыны і выправіць шматлікія недахопы. У студзені 1992 года «Южмаш» запусціў мадэль у серыйную вытворчасць, аднак ужо пад уласнай назвай — ЮМЗ Т1.

Апісанне канструкцыі правіць

Тралейбус Кіеў-11 ўяўляе сабой рамную канструкцыю, аснова канструкцыі -- рама, якая складаецца з ланжэронаў, некалькіх ашэсткаў і шэрагу іншых дэталяў. На раму тралейбуса мацуецца кузаў і ўсе іншыя вузлы і агрэгаты. Трубы каркаса і ашалёўка кузава зроблены са сталі.

Даўжыня тралейбуса -- 18 м. Камплектуючыя тралейбуса выкарыстаны пераважна украінскія, якія вызначаліся невысокай якасццю.

  • Даўжыня тралейбуса Кіеў-11, мм: 18000
  • Шырыня, мм: 2500
  • Вышыня, мм: 3355
  • База, мм: 5400 (цягач), 6520 (прычэп)
  • Калея пярэдніх колаў, мм: 1950
  • Калея сярэдніх / задніх колаў, мм: 1710
  • Мінімальны радыус развароту, мм: 12100
  • Вугал пярэдняга звесу (пры поўнай нагрузцы), °: 12
  • Вугал задняга звесу (пры поўнай нагрузцы), °: 6
  • Мінімальны кліранс, мм: 180
  • Максімальны кліранс, мм: 820
  • Даўжыня тралейбуса Кіеў-11У, мм: 11630
  • Шырыня, мм: 2500
  • Вышыня, мм: 3355
  • База, мм: 5400

Электраабсталяванне тралейбуса Кіеў-11 / Кіеў-11В:

  • Цягавы рухавік: электрарухавік ДК-213Б / ДК-213 Б
  • Магутнасць, кілават: 115/115
  • Колькасць ЦЭР: 2/1
  • Частата кручэння ротара, аб/хв: 1650
  • Сістэма кіравання: рэастатна-кантактарная (КЗЭТ).

Электраабсталяванне тралейбуса было вынесена на дах для натуральнага астуджэння, на дах вынесены кантэйнер з пуска-тармазнымі рэастатамі, токапрыёмнікаў (што лагічна), спецыяльны электрарухавік, які кіруе камутацыяй груп рэастатаў (серварухавік), радыёрэактары, якія выкарыстоўваюцца для падаўлення перашкод радыёсувязі.

Кампрэсарны агрэгат служыў для нагнятання сціснутага паветра ў пнеўмасістэму тралейбуса: да сістэмы адкрыцця дзвярэй, пнеўматармазоў, пнеўмаподвескі. Працаваў ад электрарухавіка.

  • Кампрэсарны агрэгат: ЭК-4В
  • Прывадны электрарухавік кампрэсара ДК-410.

Хадавая частка тралейбуса К-11 і К-11У аналагічная ЮМЗ. Тралейбус К-11 мае два вядучыя масты (сярэдні і задні), адпаведна К-11У, а цягавыя электрарухавікі ДК-213Б, якія знаходзяцца пад падлогай салона, перадаюць крутоўны момант на сярэдні і задні вядучыя масты. Пярэдняя кіраваная вось у тралейбуса — МАЗ-500А-3000011, вытворчасці Міронаўскага аўтаагрэгатнага завода, вядучыя масты ў тралейбуса венгерскай фірмы Raba.

  • Пярэдні мост: МАЗ-500А-3000011
  • Задні мост: RABA 318.78 або МВ 92.00.000

Галоўная перадача канічная. Бартавыя перадачы — прамазубыя.

У тралейбусаў Кіеў-11 і Кіеў-11У была вельмі нізкая якасць зборкі салона. Сядзенні былі падвойнымі з дэрматынавай абіўкай, устаноўленыя парамі ці па адным, якасць сядзенняў і поручняў была нізкай, як на Кіеў-11, так і на яго меншай версіі. З-за недастатковай магутнасць абагравальнікаў, былі праблемы з цяпленнем і ўзімку ў салоне было холадна. Гэты недахоп ёсць і ў ЮМЗ-Т1. Месца кіроўцы не пераўзыходзіла па эрганамічнасці тагачасныя аналагі. яно было замацаваным на адной пазіцыі і магло рэгулявацца толькі ў вышыню. Прыборная панэль была прамой і невялікай, таму пераважная большасць пераключальнікаў была вынесена на дадатковую панэль з левага боку ад кіроўцы. Панэль мела нямалае падабенства з панэллю ЗІУ-682Г — былі ўжыты аналагічныя тумблеры і вымяральныя прыборы.

Вонкава тралейбус вельмі нагадвае ЮМЗ, аднак у іх ёсць шэраг адрозненняў:

  • У тралейбуса Кіеў-11 над лабавым шклом няма маршрутаўказальніка.
  • У тралейбуса Кіеў-11 меншая плошча ашклення і іншая канструкцыя лабавога шкла (у ЮМЗ была аналагічная плошча ашклення ў «першай серыі»).
  • У тралейбуса Кіеў-11 іншая планіроўка салона і прыборнай панэлі.
  • У тралейбуса Кіеў-11 рухавік ДК-213Б, а ў ЮМЗ Т1 — ЭД-138.
  • У тралейбуса Кіеў-11 кампрэсар ЭК-4В, у ЮМЗ іншы.

Тэхнічныя характарыстыкі правіць


Параметр Значэнне для Кіеў-11 і Кіеў-11 (Белкамунмаш) Значэнне для Кіеў-11У і Кіеў-11У2
Вытворца КЗЭТ (Кіеў-11) / Белкамунмаш (Кіеў-11) КЗЭТ (Кіеў-11У / Кіеў-11У2)
Гады выпуску 1991-1993, 1996 (1 мадэль) 1992-1996
Колькасць выпушчаных асобнікаў, шт 15 55
Кузаў рамны, вагоннай кампаноўкі, двухзвенны рамны, вагоннай кампаноўкі, адназвенны
Даўжыня, мм 18000 11630
Шырыня, мм 2500 2500
Вышыня, мм 3355 3355
База, мм 5400 (цягач, 1 → 2 вось)
6520 (прычэп, 2 → 3 вось)
5400
Вышыня падлогі над зямлёй, см 82 82
Снараджаная маса, кг 18100 ?
Максімальная тэхнічная маса, кг 30143 ?
Шклоачышчальнікі Гарызантальныя / паралелаграмнага тыпу, аднахуткасныя Паралелаграмнага тыпу, аднахуткасныя
Восі, шт 3 2
Колькасць дзвярэй 4 2, 3 (Кіеў-11У2)
Поўная ўмяшчальнасць, чал Да 180 Каля 100
Вядучы мост Сярэдні і задні Задні
Сістэма кіравання РКСК РКСК
Рухавік ДК 213Б (2 шт) ДК 213Б (1 шт)
Магутнасць, кілават 230 (2 × 115) 115
Рабочае напружанне, Вольт 550 550
Максімальная хуткасць, км / г 70 70

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць