Кінбурнскі паўвостраў

Кінбурнскі паўвостраў (укр.: Кінбурнський півострів) — нізінны паўвостраў паміж Дняпроўска-Бугскім ліманам і Ягарліцкім залівам Чорнага мора, у межах Херсонскай і Мікалаеўскай абласцей Украіны.

Кінбурнская каса.

Геаграфія

правіць

Даўжыня да 40 км, шырыня 8-10 км. Паўвостраў звужаны ў аснове і мае шырокую галоўную частку, што заканчваецца косамі (у т.л. Кінбурнская каса на паўночным захадзе). Складаецца з пяскоў, на якіх развіваюцца дзярновыя глебы. Шматлікія азёры (каля 400), усходняя частка паўвострава забалочаная. Шмат саланчакоў. Пераважаюць стэпавыя ландшафты, у паніжэннях — участкі лясоў (дуб, бяроза, вярба). Месца гнездавання і адпачынку пералётных птушак. Частка Кінбурнскага паўвострава знаходзіцца ў складзе Чарнаморскага біясфернага запаведніка  (укр.).

Літаратура

правіць
  • Андріяш О. П. Кінбурнський півострів // Географічна енциклопедія України : [у 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. — К., 1989—1993. ISBN 5-88500-015-8. Т. 2.