Кірыл Карлюк
Кірыл Карлюк (нар. 1984) — беларускі гісторык. Магістр гісторыі.
Кірыл Карлюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 1984 |
Род дзейнасці | гісторык |
Альма-матар |
Скончыў у 2007 годзе Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, у 2009 годзе магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні па праграме Універсітэта Сёдэрторна «Параўнаўчая гісторыя краін Паўночна-ўсходняй Еўропы».[1] Займаецца гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага XVII—XVIII ст. Сфера навуковых зацікаўленняў: візуальныя даследаванні, культура і палітычная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. Куратар двух міжнародных выстаў у музеі Мірскага замку: «Наваградскі край вачыма Канута Русецкага» (2013) і «Ultima ratio regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII — пачатку XVIII ст.» (2017). Аўтар больш за 20 публікацый, у т.л. трох кніг.
Пераклаў з польскай мовы лісты Багуслава Радзівіла да Ганны Марыі Радзівіл[2].
Зноскі
- ↑ http://prajdzisvet.org/translators/122-karliuk-kiryl.html . Праверана 29 кастрычніка 2023.
- ↑ Багуслаў Радзівіл (Bogusław Radziwiłł). Лісты Купідона (Listy do Anny Marii Radziwiłłowny) - па-беларуску | Часопіс "ПрайдзіСвет" . Праверана 29 кастрычніка 2023.
Спасылкі
правіць- Старонка К. Карлюка на academia.edu
- Старонка К. Карлюка на researchgate