Кіслеў (іўр.: כִּסְלֵו) — трэці месяц яўрэйскага календара (пры адліку ў адпаведнасці з Торай — дзявяты). Адпавядае звычайна лістападу-снежню.

У гэтым месяцы можа быць 29 ці 30 дзён. На 25-ы дзень месяца прыпадае пачатак свята Ханука, якое адзначаецца ў памяць аб паўстанні Макавеяў супраць грэчаскага валадарства.