К-9 (англ.: K-9) — амерыканскі камедыйны фільм, баявік рэжысёра Рода Дэніела, галоўную ролю ў якім згулялі Джэймс Белушы і Мэл Гарыс. Сцэнарыстамі фільма выступілі Стывен Сыгел і Скот Маерз, прадзюсар фільма — Лоўрэнс Гордан і Чарлз Гордан. Кінастужка была выпушчана кінакампаніяй Universal Pictures. Акрамя таго, апасля выхаду фільма рушыў услед цэлы цыкл фільмаў, уключаючы два падоўжаныя працяга K-911 (1999) і K-9: P.I. (2002), а таксама тэлевізійны фільм пад назвай K-9000, які задумваўся стаць пілотным эпізодам серыялу, які аднак не атрымаў замовы.

К-9M:
англ.: K-9
Жанр баявік, кінакамедыя[3] і фільм пра сяброў-паліцэйскіх[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Universal Studios
Працягласць 97 хв.
Краіна
Мова англійская[1]
Год 1989 і 20 ліпеня 1989[2]
Наступны фільм K-911[d]
IMDb ID 0097637

Дэтэктыў паліцыі Сан-Дыега Майкл Дулі (Джэймс Белушы) пакідае машыну, каб звязацца са сваёй дзяўчынай Трэйсі (Мэл Гарыс), калі раптам з’яўляецца гэлікоптэр і адкрывае агонь па яго самаходзе, які загараецца. Лічачы яго мёртвым, забойцы пакідаюць месца здарэння. У паліцэйскім пастарунку Дулі спрачаецца са сваім лейтэнантам, адмаўляючыся ўзяць партнёра; замест гэтага ён вырашай завесці паліцэйскага сабаку. Дома ён знаходзіць Трэйсі з іншым мужчынам і праводзіць ноч у новай машыне. На наступны дзень Дулі прымушае Фрэдзі, інфарматара, раскрыць, што вінаваты ў нападзе наркобарон Кен Лайман (Кевін Тай). Да Дулі прызначаецца нямецкая аўчарка на імя Джэры Лі[5], якога ён не любіць, аднак сабака вельмі спадабалася яго дзяўчыне Трэйсі, што было ўзаемна. Дулі пачынае раўнаваць, але пасля выкрадання Трэйсі злачынцамі ім прыходзіцца замірыцца і, у рэшце, пасябраваць.

Крытыка

правіць

На адмысловым кінапартале Rotten Tomatoes, які аб’ядноўвае агляды, фільм мае рэйтынг ухвалення 22 % на аснове 9 рэцэнзіяў, з сярэднім рэйтынгам 4,1/10. На Metacritic ён мае адзнаку 44 %, заснаванай на аглядах 11 крытыкаў, маючы змяшаныя або сярэднія водгукі. Аўдыторыя, апытаная на CinemaScore, паставіла фільму адзнаку А па шкале ад А да F. Кевін Томас з «Los Angeles Times» пахваліў акцёраў, але раскрытыкаваў вельмі звычайны сюжэт[5].

Зноскі

Спасылкі

правіць