Ладавіка Карачы (іт. Lodovico Carracci; 21 красавіка 1555, Балоння — 13 лістапада 1619, там жа) — італьянскі жывапісец, гравёр і скульптар, прадстаўнік балонскай школы.

Ладавіка Карачы
Фатаграфія
Дата нараджэння 21 красавіка 1555 ці 1555[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лістапада 1619(1619-11-13)[1][3]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, майстар афорту, графік, мастак-гравёр, рысавальнік, фрэскіст
Жанр гістарычны жывапіс
Мастацкі кірунак барока
Уплыў Праспера Фантана[4] і Тынтарэта
Уплыў на Antonio Maria Fabrizi[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучань Праспера Фантаны, Ладавіка Карачы ў сваіх шматлікіх паездках вывучаў творчасць італьянскіх майстроў. Вярнуўшыся ў Балонню з высокай мэтай адраджэння мастацтва, ён заснаваў са сваімі стрыечнымі братамі Агасціна і Анібале новую школу жывапісу — «Акадэмію дэльі Інкамінаці»

У сваіх позніх творах ён дэманструе большую самастойнасць (напрыклад, у «Багародзіцы ў славе» і ў фрэсках з жыцця св. Бенедыкта ў манастыры Санкт-Мікеле-ін-Боска). Ладавіка Карачы з’яўляецца таксама родапачынальнікам асаблівага роду карцін пакутнага пафасу — шматлікіх «Ecce Homo» і «Mater Dolorosa», створаных балонскай школай. У Эрмітажы захоўваюцца «Святое Сямейства», «Нясенне крыжа», «Пакладзенне ў труну» і «Святы Себасцьян». Мастаку атрыбутуецца вядомая карціна «Гульцы ў шахматы», адрозная глыбінёй псіхалагізму і тонкай гульнёй святла і цені.

Зноскі

  1. а б BeWeB Праверана 12 лютага 2021.
  2. Waterhouse E. Italian Baroque PaintingЛондан: Phaidon Press, 1962. — С. 85.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Dizionario Biografico degli Italiani — 1960. Праверана 11 чэрвеня 2021.
  5. Nicolaci M. Caravaggio's Rome 1600-1630 (English edition)Milan: 2012. — Vol. Essays. — P. 261. — ISBN 978-88-572-1387-3