Ла́дажскі мост (руск.: Ла́дожский мост) — развадны мост цераз раку Няву ў Ленінградскай вобласці, размешчаны за 6 км ад яе вытока, з’яўляецца першым па цячэнні Нявы. Мост размяшчаецца побач з вёскай Мар’іна Кіраўскага раёна Ленінградскай вобласці на 40 км аўтамабільнай дарогі Санкт-ПецярбургМурманск (федэральная траса «Кола»).

Ладажскі мост
Каардынаты: 59°54′28″ пн. ш. 30°59′14″ у. д.HGЯO
Перасякае Нява
Месца размяшчэння
Агульная даўжыня
  • 655 м
Адкрыццё 1981
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ладажскі мост

Мост мае 9 пралётаў. Чатыры з іх перакрытыя жалезабетоннымі разразнымі бэлькамі, чатыры рэчышчавыя — неразрэзнай сталёвай бэлькай з суцэльнай сценкай, паралельнымі паясамі і артатропнай плітой праезжай часткі, а адзін — развадны ля правага берага. Апоры выкананы з жалезабетону з гранітнай асадкай.

Мост быў пабудаваны ў перыяд з 1978 год па 1983 год па праекце архітэктара Ю. І. Сініцы і інжынераў А. І. Кецлаха і А. Ю. Русінава. У 1981 годзе быў адкрыты рух па адной палове моста — па дзвюх палосах, цалкам мост быў здадзены ў эксплуатацыю ў 1983 годзе.