Лакаматыўны
рабочы пасёлак у Чалябінскай вобласці Расіі
Лакаматыўны (руск.: Локомоти́вный) — рабочы пасёлак у Чалябінскай вобласці Расіі, за 264 км на паўднёвы захад ад Чалябінска і за 3 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Карталы I. Утварае Лакаматыўную гарадскую акругу. Акружаны тэрыторыяй Карталінскага раёна.
Пасёлак
| ||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ 1992 годзе (былы ваенны гарадок Карталы-6) атрымаў сучасную назву — пасёлак Лакаматыўны са статусам ЗАТУ. У раёне пасёлка знаходзіўся пазіцыйны раён Карталінскай дывізіі РВСН (59-я ракетная дывізія), расфармаванай у 2005 годзе. З 1 студзеня 2017 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта РФ ад 23.09.2016 г. № 493 «Аб скасаванні закрытага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўтварэння пасёлка Лакаматыўны Чалябінскай вобласці» статус ЗАТУ з населенага пункта зняты.