Лакіна (востраў)

Востраў на возеры Снуды

Лакіна (трансліт.: Lakina) — найбуйнейшы востраў на возеры Снуды. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Браслаўскага раёна. Прыкладная плошча - 0,23 км². Незаселены.

Лакіна
Характарыстыкі
Плошча0,23 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
55°46′16,69″ пн. ш. 27°02′36,8″ у. д.HGЯO
Акваторыявозера Снуды
Краіна
Лакіна (востраў) (Беларусь)
Лакіна
Лакіна
Map

Востраў Лакіна месціцца ў 267,73 м ад паўночнага берага возера Снуды. У 238 м на паўднёвы ўсход ад яго знаходзіцца востраў Чырвонагорка. Адлегласць да Браслава - каля 14,9 км. Абрысы вострава нагадваюць грэчаскую літару γ, перагорнутую з паўночнага захада на паўднёвы ўсход. На поўначы вылучаецца шырокі заліў. Даўжыня - больш за 1 км. Найбольшая шырыня - 680 м. Глебы пераважна пясчаныя. Сустракаюцца суглінкі. Цэнтральная і паўночная часткі Лакіна пакрыты лесам. На востраве гняздуюць птушкі.

У міжваенны перыяд XX ст. на востраве існаваў хутар Лакіна, насельнікі якога займаліся рыбалоўствам. У наш час уваходзіць у ахоўваемую зону нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры». На востраве забаронена разводзіць вогнішча, ладзіць стаянкі.

Літаратура правіць

  • Голубое ожерелье Браслава // Браслав и его окрестности : путеводитель / К. Шидловский; фото С. Плыткевич. – Мн., 2006 ISBN 985-6700-02-7