Ламберта Заньер (італ.: Lamberto Zannier; 15 чэрвеня 1954, Фаган'я, Італія) — італьянскі дыпламат, былы генеральны сакратар АБСЕ (2011—2017).

Ламберта Заньер
спецыяльны прадстаўнік генеральнага сакратара ААН па Косаве[d]
20 чэрвеня 2008 — 2011
Вярхоўны камісар па справах нацыянальных меншасцей[d]
2017 — 2020
Папярэднік Astrid Thors[d]
Пераемнік Kairat Abdrakhmanov[d]
Secretary General of the Organization for Security and Co-operation in Europe[d]
1 ліпеня 2011 — 1 ліпеня 2017
Папярэднік Marc Perrin de Brichambaut[d]
Пераемнік Томас Грэмінгер[d]
Нараджэнне 15 чэрвеня 1954(1954-06-15) (69 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, юрыст
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 15 чэрвеня 1954 года ў муніцыпалітэце Фаган'я (на паўночным усходзе Італіі).

З 1976 года — у Міністэрстве замежных спраў Італіі. Працаваў у пасольствах Італіі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Аўстрыі і Нідэрландах.

У 1998—1999 гадах прымаў удзел у перамовах па адаптацыі Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ).

З 2002 па 2006 год займаў пасаду дырэктара цэнтра АБСЕ па прадухіленні канфліктаў ў Вене.

З чэрвеня 2008 года па чэрвень 2011 года быў спецпрадстаўніком ААН па Косава і кіраўніком місіі ААН па справах часовай адміністрацыі ў Косава.

У чэрвені 2011 года Ламберта Заньер быў абраны генеральным сакратаром АБСЕ.

Зноскі

Спасылкі правіць