Ландра́т (ням. Landrat) — кіраўнік управы ландкрайса, самакіравальнага ўтварэння другога ўзроўню ў Германіі. У гэтай функцыі ландрат ажыццяўляе прадстаўніцтва ландкрайса ў адносінах з іншымі органамі дзяржаўнай улады і арганізацыямі. Адміністрацыйнае заканадаўства большасці нямецкіх земляў разглядае пасаду ландрата як выбарную пасаду сістэмы мясцовага самакіравання, яка акрамя таго яшчэ выконвае функцыі кіраўніка дзяржаўнай адміністрацыі на тэрыторыі ландкрайс а (прынцып падоўжанай рукі дзяржавы). Слова ландрат ўжываецца акрамя таго яшчэ і ў многіх, у асноўным паўночнагерманскіх, землях для азначэння ўстановы, якой кіруе ландрат. У паўднёвагерманскім землях звыклай з'яўляецца назва Ландратсамт.

У Расіі у 17131719 саветнік ад дваран павета. Пасада Ландрата ўведзена Пятром I.

Літаратура

правіць
  • Князьков С. «Очерки из истории Петра Великого и его времени». — Пушкино: «Культура», 1990 (репринтное воспроизведение издания 1914 года).
  • В. Ключевский: Полный курс Руской истории в одной книге. — СПб.: «Астель-СПб», 2009. — ISBN 978-5-17-061318-2.