Ланцуг
Ланцу́г — прыстасаванне для злучэння асобных дэталяў ці прадметаў у адзіную канструкцыю. Складаецца з металічных звёнаў, злучаных паміж сабой. Паводле канструкцыі звёнаў ланцугі падзяляюцца на некалькі падтыпаў:
- з лінейнымі звёнамі;
- з лінейна-падзеленымі звёнамі;
- з перавітымі звёнамі;
- з дэкаратыўна трансфармаванымі звёнамі.
У IX—XIII стст. ланцугі ўжываліся ў гаспадарча-побытавай сферы, у ювелірных упрыгажэннях. Сфера гаспадарчага выкарыстання ланцуга была больш шырокай, чым іх дэкаратыўная функцыя. Ланцужкі з каляровых металаў (медзь), напрыклад, выступалі ў якасці канструктыўнага элемента складных шаляў; вялікія ланцугі з чорнага металу ўжываліся разам са скабянымі вырабамі або для падвешвання да бэлькі рэчаў. Пры археалагічных раскопках найчасцей знаходзяць толькі асобныя элементы ланцугоў — звёны. Поўнасцю захаваны ланцуг для падвешвання катла быў выяўлены пры раскопках у Полацку.
Бываюць ланцугі грузавыя (для падвешвання і пад’ёму грузаў), цягавыя (для перамяшчэння грузаў) і прыводныя (для перадачы руху; гл. ланцуговая перадача). Выкарыстоўваюцца таксама проціслізготныя ланцугі, якія надзяваюць на вядучыя колы аўтамабіля для павышэння яго праходнасці па зледзянелых дарогах ці бездарожжы.
Паводле канструкцыі ланцуг можа быць круглазвённы, пласціністы, карданны, ролікавы і інш.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Ланцу́г // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 126. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Клімаў, М. В. Ланцуг // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Л—Я. — С. 7. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2.
- Ланцу́г // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Галоўная рэдакцыя Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1979. — Т. 3: Л — Паняты / [рэдактар П. М. Гапановіч]. — С. 19. — 672 с.
- Цепь // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 623. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3.
Ланцуг на Вікісховішчы |