Ланькаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
Ла́нькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Ланькаў.
Ланькаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Бялыніцкі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ланькаў |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 1 042 |
Плошча | 125 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2232 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя Правіць
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Рагацкі сельсавет у складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Рагач. 21 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ланькава, сельсавет перайменаваны ў Ланькаўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці.
Насельнітва Правіць
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1042 чалавекі[1], з іх 93,1 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 3,1 % — украінцы[2].
Зноскі
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 5 чэрвеня 2022.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура Правіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.