Адкрыць галоўнае меню
Лара Гут Гарналыжнік
2017 Audi FIS Ski Weltcup Garmisch-Partenkirchen Damen - Lara Gut - by 2eight - 8SC0746.jpg
Грамадзянства Flag of Switzerland.svg Швейцарыя
Дата нараджэння 27 красавіка 1991(1991-04-27) (28 гадоў)
Месца нараджэння Сарэнга, кантон Тычына, Швейцарыя
Рост 160 см
Кар'ера
Клуб Sporting Gottardo
Статус спаборнічае
Медалі
Алімпійскія гульні
Бронза Сочы 2014 Хуткасны спуск
Чэмпіянаты свету
Срэбра Валь-д'Ізер 2009 Хуткасны спуск
Срэбра Валь-д'Ізер 2009 Суперкамбінацыя
Срэбра Шладмінг 2013 Супергігант
Вынікі
Кубак свету
 Дэбют у Кубку свету 28 снежня 2007
 Перамогі на этапах Кубка свету 7
 Лепшае месца ў агульным заліку 9 (2012/13)
 Хуткасны спуск 5 (2012/13)
 Камбінацыя/суперкамбінацыя 4 (2012/13)
 Супергігант 4 (2010/11)
 Гіганцкі слалам 6 (2012/13)
 Слалам 45 (2008/09)
 Пазіцыі на подыуме 1 2 3
 Хуткасны спуск 2 1 2
 Супергігант 5 0 1
 Гіганцкі слалам 1 0 2
Апошняе абнаўленне: 8 снежня 2013

Лара Гут (ням.: Lara Gut, нар. 27 красавіка 1991, Сорэнга, кантон Тычына, Швейцарыя) — швейцарская гарналыжніца, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 года ў хуткасным спуску,[1] трохразовая віцэ-чэмпіёнка свету, самая юная пераможца супергіганта у гісторыі Кубка свету.[2]

Спартыўная кар'ераПравіць

У 2007 годзе выйграла чэмпіянат Швейцарыі ў супергіганце, а на юніёрскім чэмпіянаце свету таго ж года выйграла срэбра ў хуткасным спуску.

28 снежня 2007 года дэбютавала ў Кубку свету ў гіганцкім слаламе на этапе ў аўстрыйскім Ліенцэ. У студзені 2008 года выйграла запар 4 этапы Кубка Еўропы. 2 лютага 2008 года ўпершыню стартавала ў хуткасным спуску на этапе Кубка свету ў Санкт-Морыц і адразу ж здолела падняцца на прызавы подыум — Лара заняла трэцяе месца (пасля Ціны Мазэ і Марыі Халаус). На наступны дзень там жа Гут была пятай у супергіганце.

Сваю першую перамогу на этапах Кубка свету Лара атрымала 20 снежня 2008 года ў Санкт-Морыцы ў супергіганце. Яна на 63 сотых апярэдзіла сваю суайчынніцу Фаб'ен Сутэр. На момант гэтай перамогі Гут было 17 гадоў і 237 дзён, што зрабіла яе самым маладым пераможцам супергіганта у гісторыі Кубка свету.

На чэмпіянаце свету 2009 года ў французскім Валь-д'Ізеры 17-гадовая Лара здолела заваяваць 2 сярэбраныя ўзнагароды — у хуткасным спуску (саступіла Ліндсі Вон) і суперкамбінацыі (саступіла Катрын Цэтэль).

29 верасня 2009 года Гут атрымала на трэніроўцы траўму сцягна, з-за чаго была вымушаная прапусціць ўвесь сезон. З-за траўмы юная гарналыжніца не змагла прыняць удзел і ў зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы.

Вярнуўшыся на трасы ў сезоне 2010/11, 9 студзеня 2011 года Лара атрымала сваю другую перамогу на этапах Кубка свету, выйграўшы супергігант ў Цаухензее, на 0,53 сек апярэдзіўшы Ліндсі Вон.[3] Па выніках сезона 2010/11 заняла 10-е месца ў агульным заліку Кубка свету, стаўшы лепшай сярод швейцарак. Наступны сезон 2011/12 склаўся для Лары менш удала — толькі 14-е месца ў агульным заліку і ні аднаго траплення на подыумы на этапах (не лічачы другога месца ў камандным старце ў сакавіку 2012 года на фінальным этапе Кубка свету).

У сезоне 2012/2013 Лара атрымала сваю трэцюю перамогу на этапах Кубка свету, упершыню выйграўшы хуткасны спуск у Валь-д'Ізеры. Упершыню за доўгі час на подыум ў жаночым Кубку свету падняліся адразу дзве швейцаркі — трэцяй стала Надзя Камер. Па выніках сезону Лара заняла вышэйшую ў кар'еры дзевятае месца ў агульным заліку. На чэмпіянаце свету ў Шладмінгу Лара стала адзінай прадстаўніцай Швейцарыі, якая выйграла медаль — срэбра ў супергіганце (0,38 сек адставання ад Ціны Мазе).

Сапраўдны прарыў Лара здзейсніла ў пачатку сезона 2013/14: з першых 4 стартаў Кубка свету яна выйграла тры (столькі ж, колькі за ўсю кар'еру да гэтага). Пры гэтым усе тры перамогі былі здабытыя ў розных дысцыплінах — гіганцкі слалам ў аўстрыйскім Зельдэне, хуткасны спуск і супергігант ў амерыканскім Біверу Крык. 8 снежня выйграла яшчэ адзін супергігант ў канадскім Лэйк Луізе.

Зноскі

СпасылкіПравіць