Лары́мiн (Larimin; руск.: ларимин) — штучная мова, распрацаваная Вольгай Лаэдэль як частка яе ўтопіі аб аднаполай жаночай лесбійскай цывілізацыі планеты Атэа. У тэкстах гэтай утопіі ларымiн прадстаўлена як планавая мова, сканструяваная ведзьмамі планеты Атэа ў якасці міжнароднай мовы навукі, адукацыі і кніжнай культуры (выступаючы, такім чынам, збольшага падабенствам латыні і збольшага падабенствам мовы эсперанта ў рэальнай зямной гісторыі), якая зрабілася паступова, у выніку пашырэння кола адукаваных жыхарак планеты Атэа, усеагульнай мовай планеты Атэа.

Мова ларымiн з'яўляецца апрыёрнай выдуманай штучнай мовай і адносіцца да аглютынатыўных моў. У 2004 г. у інтэрнэце было апублікавана напісанае Вольгай Лаэдэль падрабязнае апісанне граматыкі мовы ларымiн, ларымiн-рускі слоўнік, які змяшчае да 2 тысяч слоў і словаформаў, прыклады тэкстаў на мове ларымiн.

Асноўныя прынцыпы мовы ларымiн правіць

  • Рэгулярнасць і лагічнасць мовы (аднак, без адмысловага імкнення да спрошчанасці).
  • Аглютынатыўны лад і шырокае выкарыстанне афiксацыi у словаўтварэнні.
  • Межы марфем заўсёды акрэсленыя (дзякуючы правілам, якія абмяжоўваюць магчымыя спалучэнні галосных і зычных у марфеме).
  • Амаль усе марфемы маюць лексічныя значэнні і могуць удзельнічаць у словаўтварэнні і словазмене як афіксы або самастойныя карані. Акрамя іх у мове ёсць невялікая колькасць марфем, якія маюць сінтаксічнае, але не лексічнае значэнне, — гэта злучальныя галосныя і канчаткі слоў. Сінтаксічныя адносіны паміж марфемамі ў складаных словах абавязкова абазначаюцца злучальнымі галоснымі. Кожнае слова абавязкова мае канчатак, які паказвае прыналежнасць слова да вызначанай часціны мовы і яго сінтаксічную ролю ў сказе.
  • Вольная граматыка: патэнцыйна неабмежаваная колькасць і разнастайнасць грамем (такіх, як склоны, пэўнасць і нявызначанасць, лікі, часы, віды, лады і т.п.) і неабавязковасць іх выразу (воля выяўляць або не выяўляць іх адпаведна жаданай дакладнасці і канкрэтнасці выказвання).
  • Алфавіт, у ім літары напісаннем сваіх элементаў сімвалічна адлюстроўваюць фанетычную прыроду і асноўныя характарыстыкі пазначаемымі імі фанем.

Алфавіт правіць

Згадванне ў літаратуры правіць

З груды, прэч той, што ў дрэйфе
Вушамі тырчаць эльфы
А можа яны — Лемле,
Што шукаюць сваю зямлю?
Лапочуць на ларымiне,
Незразуметыя іншымі…
(Алекс Лоу)[1]

Зацемкі правіць

  1. Алекс Лоу, Аккустика дрейфа // Стихи.ру

Літаратура правіць