Ласковые Усы

украінскі рок-гурт

«Ла́сковые Усы́» (бел.: Ласкавыя Вусы) — украінскі рок-гурт з горада Кіева. Створаны ў 2010 годзе ў Данецку. Паў-фіналісты 4-га сезона шоу «Украіна мае талент»[1].

Ласковые Усы
Жанры поп-панк, альтэрнатыўны рок, глэм-рок, рэпкор, 8-bit-рок
Гады 2010 — наш час
Краіна  Украіна
Адкуль Кіеў
Іншыя назвы ЛУ
Мова песень Англійская, руская
Лэйбл LU_records
Склад Вячаслаў Іарданаў
Сяргей Коршунаў
Аляксандр Рэкічынскі
Аляксандр Ковачэў
laskovyeusy.com

Гісторыя

правіць

Пачаткам нараджэння гурта можна лічыць лета 2010 года. Жыццё свайму гурту двое хлопцаў далі на берагах Азоўскага мора. Па словах аднаго з заснавальнікаў калектыву Вячаслава:

  Мы з сябрам працавалі ў дзіцячым лагеры і вырашылі зрабіць нешта смешна недарэчнае ... аддуху, так сказаць. Я дрынкаў на акустычнай гітары, а сябар не трапляючы ў ноты спяваў. Гэта было пацешна. Усім вакол падабалася. Пры гэтым часу на гігіенічныя працэдуры не было. Хадзілі няголеныя. У выніку выраслі вусы. Мы былі ласкавымі хлопцамі і разам з тым, усатымі. І нехта назваў нас: «Ласкавыя Вусы». Так нарадзілася наша самая першая форма існавання.  

З тых часоў многае змянілася. Стыль музыкі «Ласкавых Вусоў» далёкі ад першаснага гучання. Як кажуць самі ўдзельнікі: «цяпер наша музыка — гэта спляценне 8-біт гукаў, рока і матываў дыска».[2]

Нельга не адзначыць унікальны імідж каманды. Чырвоныя касцюмы і штаны, а замест упрыгожванняў — джойсцікі ад прыставак «Дэндзі».

Шырокі рэзананс гурт атрымаў у 2012 годзе, прыняўшы ўдзел у адным з усеўкраінскіх шоў «Украіна Мае Талент 4». Хлопцы выканалі пацешную песню «Шопінг»[3], якую пасля кастынгу не напявалі толькі немаўляты. Удалы хіт даў «Ласкавым Вусам» зялёнае святло ў паўфінал шоў. І гурт па поўнай скарыстаўся рэсурсамі праекта. Другі хіт, які выканалі хлопцы, «СуперСила», раскрыў бачанне на патэнцыял каманды. «Ласкавыя Вусы» вырашылі ўскладніць задачу і згуляць не проста песню, а зрабіць шоў. У вобразах самастойна выдуманых супергерояў ансамбль «парваў» залу. Рассоўныя сцены, спецэфекты і ўзлёт да нябёсаў даставілі гледачам задавальненне. Аднак былі і тыя, хто не да канца змог зразумець стыль выступлення. Таму ансамбль стварае хіт «Троль» і выконвае яго ў прамым эфіры ўсеўкраінскага музычнага канала «М1». Песня прысвечана тролям у інтэрнэце.[4]

«Ласкавыя Вусы» актыўна выступаюць, здымаюць кліпы. У планах выпусціць свой дэбютны поўнафарматны альбом. Іх песні размешчаны ў інтэрнэце.

У папулярнай культуры

правіць
  • Агляд кліпа «СуперСила» вэб-шоў #balalike з групай Eskimo Callboy.[5]
  • Кліп «СуперСила» трапіў у перадачу «Говнорокеры» з вядучым Сяргеем Карміліцыным (VJ Hobbit).[6]

Дыскаграфія

правіць

Альбомы

правіць
  • «Градус натхнення»
  • «Лепшыя песні» (2011)
  • «Проста хіты» (2013)

Міні-альбомы

правіць
  • «Усе мікрасхемы» (2014)
  • «Усы ўжо не тыя» (2016)

Сінглы

правіць
  • «Фрагменты жыцця» (2015)
  • «Проста» (2016)
  • «Заўсёды жыві цяпер» (2016)

Афіцыйныя

правіць
  • 2011 — «СуперСила»
  • 2012 — «Шопінг»
  • 2013 — «Насустрач да Лета»
  • 2014 — «Усе Мікрасхемы»

Цяперашні

правіць
  • Вячаслаў Іарданаў — гітара, вакал (2010—наш час)
  • Сяргей Коршунаў — бас-гітара (2010—наш час)
  • Аляксандр Рэкічынскі — гітара (2010—наш час)
  • Аляксандр Ковачэў — ударныя (2016—наш час)

Ранейшыя ўдзельнікі

правіць
  • Ігар Мярэжны — ударныя
  • Уладзімір Харабадот — клавішныя
  • Аляксей Лаўроў — вакал
  • Павел Афанасьеў — ударныя
  • Антон Панфілаў — ударныя
  • Дзмітрый Бунтаў — ударныя

Зноскі

Спасылкі

правіць