Ласла Пап (венг.: Papp László; 25 сакавіка 1926, Будапешт, Венгрыя — 16 кастрычніка 2003, там жа) — выбітны венгерскі баксёр, першы ў гісторыі бокса трохразовы алімпійскі чэмпіён.
- Адзін з трох трохразовых алімпійскіх чэмпіёнаў па боксе (акрамя Папа — кубінцы Тэафіла Стывенсан і Фелікс Савон).
- 6 з 13 сваіх алімпійскіх баёў завяршыў накаўтам.
- Двухразовы чэмпіён Еўропы па боксе (1949 і 1951).
- Стаў прафесіяналам ў 1957 годзе, не прайграў ніводнага бою на прафесійным рынгу, атрымаўшы 27 перамог (15 накаўтам) пры 2 нічыіх.
- Скончыў кар'еру ў 1964 годзе ў сувязі з тым, што ўлады Венгрыі адмовілі яму ў выездзе з краіны.
- Трэнер нацыянальнай зборнай Венгрыі па боксе ў 1971—1992 гадах.
- У 2001 годзе быў абраны ў Міжнародную залу славы бокса.
Зноскі
- БЭ ў 18 тамах. Т.12, Мн.,2001, С.60