Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Ласіна Дао
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ласіна Жан Апалінер Жуніёр Дао
Нарадзіўся 20 снежня 1996(1996-12-20)[1] (22 гады)
Грамадзянства Сцяг Кот-д'Івуара Кот-д’Івуар
Рост 177 см
Вага 76 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Арменіі Пюнік
Нумар 33
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2015 Сцяг Малдовы Саксан 6 (1)
2015 — 2016 Сцяг Малдовы Зара (Бэлць) 22 (4)
2016 Сцяг Казахстана Актабэ 5 (1)
2016 — 2017 Сцяг Ізраіля Хапаэль (Ашкелон) 9 (3)
2017 Сцяг Ізраіля Бней Сахнін 5 (0)
2017 — 2018 Сцяг Беларусі Гомель 37 (0)
2019 — Сцяг Арменіі Пюнік (Ерэван) 2 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 красавіка 2019.


Ласіна Дао (нар. 20 снежня 1996) — івуарыйскі футбаліст, нападнік армянскага клуба «Пюнік» з Ерэвана.

Клубная кар’ераПравіць

З 2014 года пачаў выступаць за малдаўскі клуб «Саксан». Улетку 2015 года далучыўся да іншага малдаўскага клуба — «Зары», з якім выйграў Кубак Малдовы. У чэрвені 2016 года стаў іграком казахстанскага «Актабэ», за які гуляў у Лізе Еўропы, але ўжо праз два месяцы пакінуў клуб. Пазней гуляў у Ізраілі за клубы «Хапаэль» (Ашкелон) і «Бней Сахнін».

У жніўні 2017 года стаў іграком беларускага клуба «Гомель»[2]. Стаў адным з асноўных нападнікаў, хоць галамі і перадачамі да канца сезону не адзначыўся.

У лютым 2018 года падоўжыў кантракт з «Гомелем» на адзін сезон[3]. У студзені 2019 года стала вядома, што нападнік пакінуў каманду па заканчэнні кантракта[4].

У красавіку 2019 года стаў іграком армянскага клуба «Пюнік».

ДасягненніПравіць

  •   Уладальнік Кубка Малдовы: 2016
  •   02  Срэбраны прызёр чэмпіянату Арменіі: 2019

Зноскі

СпасылкіПравіць