Лахаў 433
Лахаў 433 (іўр.: יחידת להב 433, Яхідат Лахаў Арба Шалош Шалош, англ.: Lahav 433, слова «лахаў» літаральна азначае вастрыё, лязо або клінок) — ізраільскае спецыяльнае падраздзяленне ізраільскай паліцыі, створанае 1 студзеня 2008 года. Таксама вядома як «Ізраільскае ФБР»[1]. Падраздзяленне было створана шляхам аб’яднання пяці праваахоўных службаў. Яе задачамі з’яўляюцца расследаванне злачынстваў нацыянальнага маштабу, карупцыі і асабліва цяжкіх злачынстваў.
Лахаў 433 | |
---|---|
Краіна | |
Створана | 1 студзеня 2008 |
Штаб-кватэра | |
Сайт | gov.il/he/Departments/Gu… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падраздзяленне было створана па ініцыятыве тагачаснага міністра ўнутранай бяспекі Аві Дыхтэра, кіраўніка ізраільскай паліцыі Дудзі Коэна, а таксама кіраўніка аддзела расследаванняў (пасля таксама кіраўнік ізраільскай паліцыі) — Ёханана Даніна.
Уладкаванне
правіцьАсноўная база арганізацыі знаходзіцца ў горадзе Лод у цэнтры Ізраіля. Лічбы «433» у назве азначаюць: «4» — колькасць рэгіянальных прадстаўніцтваў па краіне, а «33» азначае код падраздзялення «Гідонім» — спецыяльнага паліцэйскага ўпраўлення, размешчанага ў сталічнай акрузе Іерусалім[2].
Начальнік
правіцьУсе начальнікі падраздзялення носяць званне генерал-лейтэнанта — (іўр.: ניצב, Ніцаў)
Імя | Тэрмін знаходжання |
---|---|
Ёаў Сегаловіч | Студзень 2008 — Студзень 2009 |
Ёрам Ха-Леві | Студзень 2009 — Кастрычнік 2009 |
Давід Манцур | Кастрычнік 2009 — Ліпень 2012 |
Мені (Менахем) Іцхакі | Ліпеня 2012 — Верасень 2013 |
Менашэ Арвіў | Верасень 2013 — Люты 2014 |
Без начальніка | Люты 2014 — Жнівень 2014 |
Роні Рытман | Жнівень 2014 — Сакавік 2018 |
Ігаль Бэн-Шалом | Сакавік 2018 — цяперашні час |
Зноскі
- ↑ 'Израильское ФБР' введено в строй на церемонии открытия — израильские новости, Ynetnews . Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2018.
- ↑ Описание структуры Лахав 433 и задач конкретных отделов, официальный сайт Министерства Внутренней Безопасности . Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2014.
Спасылкі
правіць