Лацінская Царква

частка Каталіцкай Царквы, якая аб’ядноўвае яе структуры лацінскіх абрадаў

Лацінская Царква (Касцёл) — (Царква рымска-каталіцкая, заходняя, рымская) — асноўная назва Царквы каталіцкай лацінскага абраду. Слова «Каталіцкі» паходзіць ад грэчаскага καθολικός — усеагульны; упершыню ў адносінах да Царквы «η Καθολικη Εκκλησία» выкарыстаны каля 110 г. ў лісце святога Ігнація да жыхароў Смірны і замацаваны ў Нікейскім сімвале веры. Каталіцтва з'яўляецца найбольш распаўсюджанай Хрысціянскай канфесіяй, разам з Пратэстанцтвам і Праваслаўем. У 2002 годзе Каталіцкая Царква налічвала 1098 млн вернікаў, што складае каля 18 % насельніцтва свету, займаючы такім чынам, першае месца па колькасці вернікаў у свеце.

Базіліка святога Пятра ў Ватыкане

Імя правіць

Частка Каталіцкай Царквы на Захадзе называецца Лацінскай Царквой, каб адрозніць сябе ад Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, якія таксама знаходзяцца пад прыматам Папы. У гістарычным кантэксце да расколу хрысціянскай царквы 1054 года Лацінская царква часам называлася Заходняй царквой. Пісьменнікі, якія належаць да розных пратэстанцкіх канфесій, часам выбіраюць тэрмін «Заходняя царква» ў якасці няяўнай прэтэнзіі на легітымнасць.

Тэрмін лаціна-каталік абазначае прыхільнікаў лацінскіх літургічных абрадаў, сярод якіх пераважае рымскі абрад. Лацінскія літургічныя абрады супрацьпастаўляюцца літургічным абрадам усходніх каталіцкіх цэркваў.